Рагачы, грабеньчатавусыя (Lucanidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.

Апісанне Даўжыня да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітая, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя.

Пашырэнне Налічваецца каля 1000 відаў. Найбольш шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі сустракаюцца , , , , — самы буйны з жукоў беларускай энтамафаўны (даўжынёй да 8,5 см).

Асаблівасці біялогіі Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вялікай галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.

Літаратура