thumb|Мірскі замак Архітэктура Мірскага замка - архітэктурныя асаблівасці ўнікальнага помніка беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўра беларускай архітэктурыФедорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.90, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаўДмитрий Бубновский. История создания… с. 46Дмитрий Бубновский. История создания… с. 52. Агульнае апісанне Замак уяўляе сабой квадратны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 метраў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі вокнамі). Шырокія сутарэнні замка ўтвараюць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў. Сувязі паміж абарончымі вежамі па сценах і баявых галерэях былі арганізаваны так, каб заблытаць упершыню трапіўшага туды чужаніцуПамяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40.
У пластычным афармленні замка выкарыстаны простыя, але характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і выкарыстаннем клінкернай цэглы, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арваментальныя цагляныя паясыЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437.
Багацце і разнастайнасць архітэктурных дэталяў Мірскага замка, яго маляўнічасць, у яшчэ большай ступені ўзмацняліся каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі абтынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі амбразураў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктурыА. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент народнага адзення, было заклікана адагнаць злых духаў і абараніць гаспадароў ад злога лёсуПамяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41.
У такім спалучэнні фарбаў, у багацці і разнастайнасці архітэктурных дэталяў адбілася высокае мастацтва яго стваральнікаў — беларускіх майстроў-будаўнікоў, якія здолелі зрабіць замак запамінальным збудаваннем, у якім магутныя абарончыя прылады не падкрэсліваюцца, а насупраць, як бы адводзяцца на другі план.
Нягледзячы на арыгінальнасць аблічча Мірскага замка, па сваёй схеме ён некалькі нагадвае так званы канвентскі дом — тып цагляных замкаў-манастыроў, які склаўся ў канцы XIII-XIV стагоддзяў у Паўночнай Польшчы і Прыбалтыцы. Блізкія па кампазіцыі да Мірскага замка манастырскія крэпасці Украіны, Малдавіі, РумынііКалнин В. В. Мирский замок. с. 11.
Асаблівасці архітэктуры сцен Сцены Мірскага замка мелі тры яруса бою, што з'яўляецца адметнасцю замка. Ніжнюю частку сцен праразалі гарматныя байніцы падэшвавага бою ў выглядзе прасторных камер (печур). Гэты ярус агню быў вельмі магутным: у паўночнай і ўсходняй сценах было зроблена па дзевяць байніц, у паўднёвай — восем, а ў заходняй — пяць. Сярэдні ярус бою ішоў у сярэдзіне сцен прыблізна на вышыні 8 м ад зямлі. Ён меў выгляд калідора-галерэі вышынёй ледзь больш 2 м з паўцыркульным зборам. У абедзвюх сценках галерэі былі шматлікія байніцы. Верхні ярус — гэта баявая пляцоўка, змесцаваная на самым верху сцяны. Яе затулялі парапеты з байніцаміТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 140. Завяршаліся сцены прастакутнымі зубцамі; на адной са сцен захаваліся машыкуліБохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.63.
Сцены палаца і замка пастаўлены на масіўных падмурках, якія маюць глыбіню залажэння каля 4-4,5 метра. Падмуркі выкладзены з буйнага каменя каля 1 м у папярочніку на вапнавым растворы з пяском і талчонай цэглай у якасці запаўняльніка. Ніжнія часткі замкавых сцен і веж выкладзены змяшаным мурам. Камяні размешчаны гарызантальнымі шэрагамі. Прамежкі паміж камянямі запоўнены цэглай. Цэгла ў гэтым муры служыць для выраўноўвання пасцелі. Памеры камянёў уверх памяншаюцца. Вышыня змяшанага мура ў вежах вагаецца ад 1,2 метра на фасаднай сцяне галоўнай вежы, да 7,3 метра ў паўднёва-усходняй. У замкавых сцен яна дасягае вышыні 8 метраў. Верхнія часткі сцен і веж выкладзены запар з цэглы. Цэгла цёмна-чырвонага колеру, вельмі трывалая, на адной пасцелі мае падоўжныя разоры. Такая цэгла добра вядома па шматлікіх помніках і завецца Літоўскай. Пераважны памер цэглы 10Х15Х30 см, аднак сустракаецца цэгла памерам 10X14X28 і 9X15X30 смА. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10-11. Важыла такая цэгла каля 6 кгВ. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья.
Сама сцяна складаецца з трох пластоў — двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі выраблена забутовка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце. Гэты прыём выдатна сябе апраўдаў — забутоўка і раствор з часам ператварыліся ў суцэльны маналіт вялікай трываласці. Перавязка цаглянага мура ў Мірскім замку ажыццяўляецца чаргаваннем у кожным гарызантальным шэрагу тычка з лажком. Па вертыкалі кожны тычок знаходзіцца паміж лажкамі сумежных шэрагаўА. Я. Митятин. Замок в Мире. с.11.
Асабліва арыгінальна зроблена прылада сярэдняга бою замкавых сцен. Усе чатыры сцены на вышыні каля 9 метраў ад зямлі праразаліся падоўжаным калідорам, перакрытым цыліндрычным зборам. У абедзвюх сценах калідора былі прарэзаны шматлікія стрэльбавыя байніцы. Калідор злучаў паміж сабою ўсе вежыА. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10.
Па перыметры сцен на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіць арнаментальны цагляны пояс шырынёй каля 70 см з шасці радкоў цаглянага мура. Некаторыя цагліны маюць клеймы цагельнікаўЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437. Верхні і ніжні шэрагі — цэгла, пакладзеныя на кут у выглядзе традыцыйнага парэбрыка. Паміж імі праходзіць паласа заглыбленага мура. Гэты пояс, пабелены вапнай, выразна вылучаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны, як і іншы арнаментальны пояс, які ўпрыгожваў самы яе верхТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 136.
Для дасягнення выразнасці кампазіцыі будаўнікі актыўна ўжывалі папраўкі на аптычныя ілюзіі - курватуры. Так, для адэкватнага візуальнага ўспрымання формы замка ўсе працяглыя сцены паміж абарончымі вежамі злёгку выгнуты ў плане. Выключэнне складае толькі заходняя сцяна, у якой прыбудаваная да яе ўязная вежа падзяляе яе на два кароткіх участкаў, што пазбаўляе ад неабходнасці ўносіць аптычныя ўдакладненніДмитрий Бубновский. История создания... с.15.
Значная ўвага ў Мірскім замку надавалася гігіене і цывілізаванасці задавальнення санітарных запатрабаванняў першых уладальнікаў замка. Дзве нішы і скразная адтуліна для сцёку вады на адным з участкаў паўночнай сцяны можа быць тлумачана як сляды лазні, якая пасля была разбурана пры пабудове палаца. Наяўнасць такога збудавання ў той час мела ўнікальную з'яву. Таксама ў замку меўся туалет, які не адрозніваўся асаблівасцямі канструкцыі і уяўляў сабой звычайны эркер, які навісаў над вонкавай гранню паўночнага ўчастку заходняй сцяны і размяшчаўся зверху побач з турмой, адзіная вентыляцыйная адтуліна з якой як раз выходзіла да месца скіду брыдотДмитрий Бубновский. История создания... с.20.
У Мірскім замку захавалася і да цяперашняга часу дзейнічае сістэма скіду ліўневых сцёкаў з тэрыторыі двара. Яна ўяўляе сабой два дожджапрымальніка ў заходняй абарончай сцяне (абапал ад уязной вежы), да якіх вядуць сцёкавыя канавы, утвораныя рэльефам каменнага брукавання. Месца для замкавай студні абрана побач з адной з іх, зблізку дожджапрымальніка. У гэтым месцы маюцца заглыбленні для лакалізацыі і вываду са двара сцёкаў ад эксплуатацыі студні. Асаблівасці архітэктуры вежаў Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў будуецца на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных ніш і арнаментальных паясоў. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры XVI ст. (у франтонах Сынковічскай і Маламажэйкаўскай цэркваў). Нягледзячы на тое, што ўсе пяць веж Мірскага замка стылістычна і канструктыўна вельмі блізкія адна да адну, ніводная з іх не паўтарае другую.
Усе вежы маюць аднолькавую аб'ёмную кампазіцыю — ніжняя чатырохгранная частка, на якой змяшчаецца васьміграныае завяршэнне, хоць суадносіны верхняй і ніжняй частак у кожнай вежы розныяБохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.62. Архітэктурная апрацоўка фасадаў заснавана на чаргаванні розных па форме і памерам дэкаратыўных ніш, цяг і арнаментальных паясоў. Такі прыём быў шырока распаўсюджаны як у грамадскім, так і ў культавым беларускім дойлідстве XVI ст.
Усе вежы Мірскага замка канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой і ў той жа час кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкае дасканаласць фасада замка асабліва падкрэсліваецца прадуманнасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж. Іх арганічна працягваюць ідэнтычныя па малюнку і тэхніцы выканання поясы на праслах сцен і паўцыркульныя нішы. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае скончаную выяву непаўторнага збудавання, якое не мела аналогаў на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі.
Вежы збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж праслаў сцен і знішчыць ворага на подступах да іх, іх вынясенне за перыметр сцен стварала выдатную магчымасць для фланкіруючага агню. Большасць байніц прызначалася для стральбы з гармат. Усе вежы спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Калі б супернік прарваўся ўнутр двары ці пайшоў на штурм, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная вежа мела па пяць ярусаў бою з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. Завяршаліся вежы байніцамі, якія дазвалялі абараняць подступы да сцен. Праз іх можна было скідаць на ворага камяні, гранаты, ліць кіпень ці смалуТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 136—137. Падмуркі вежаў і сцен выкладзены з камянёў, далей ідзе змяшаная каменна-цагляная і цагляная муроўка. Таўшчыня сцен каля аснавання складае каля 3 м, уверсе 2,2 м. Завяршаліся вежы машыкулямі, якія дазвалялі бараніць падэшвы ўмацаванняўБохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.62-63.
У некаторых атынкаваных нішах на фасадах замкавых вежаў пад час рэстаўрацыі знойдзены фрэскавы роспіс. У пластычным афармленні замка выкарыстаны характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і выкарыстаннем клінкернай цэглы, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арнаментальныя цагляныя паясыАрхеалогія Беларусі. с. 93.
У абарончых вежах таксама меліся гатычныя каміны, якія хутчэй выконвалі функцыю фартыфікацыі, чым ацяплення. Іх мінімальныя памеры ніяк не маглі забяспечыць абаграванне прадуваных праз байніцы памяшканняў. Затое наяўнасць падтрымоўванага адкрытага агню на кожным з ярусаў веж дазваляла карыстацца прымітыўнай агнястрэльнай зброяй таго часу. Прылада камінаў на трэцім ярусе паўднёва-заходняй вежы выканана з улікам знаходжання там цяжкай артылерыі, што забяспечвала магчымасць трымаць напагатове распаленыя кручча для дэтанацыі зарадаДмитрий Бубновский. История создания… с. 20.
Архітэктура паўднёва-заходняй вежы thumb|Паўднёва-заходняя вежа З усіх вуглавых веж, збудаваных у XVI ст., амаль цалкам захавалася паўднёва-заходняя, якая дазваляе вывучыць сістэму планоўкі і арганізацыю бою з усіх паверхаў. Падмурак вежы з'яўляецца некалькі перакошаным квадратам памерам 10x10 м, вышыня вежы 23 м. Велічнае збудаванне стаіць на магутным падмурку з глыбінёй залажэння 4 м. Падмурак складзены з велічэзных валуноў даўжынёй да 1,5 м, добра падагнаных адзін да аднаго і злучаных вапнавым растворамТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 137.