Уладзімір Цвірка, сапр.: Вадзім Сурко (, в. Беражна, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — ) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія У час Другой сусветнай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, вучыўся ў Баранавіцкай прагімназіі. З лета 1944 года ў Германіі. Пасля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (1947), удзельнічаў у скаўцкім руху. Рэдактар скаўцкага часопіса «Наперад!». Выехаў у Вялікабрытанію, працаваў на вугальных шахтах. Скончыў факультэт сацыяльных навук Лювенскага ўніверсітэта (1954). З 1954 года супрацоўнік радыё «Вызваленне» ў Мюнхене, у 1956—1968 гадах — галоўны рэдактар беларускай секцыі. У сярэдзіне 1980-х захварэў на рак горла. Пахаваны на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф.

Літаратура Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.

Катэгорыя:Беларусы ў Германіі