Ха́сій () Hs — штучна атрыманы хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 108. Радыеактыўны. Адносіцца да трансактыноідаў.

Упершыню сінтэзаваны ў 1984 г. у Інстытуце цяжкіх іонаў у Дармштаце (ФРГ) і таксама атрыманы ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне. У 1997 г. Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі зацверджана назва элемента — у гонар нямецкай зямлі Гесэн (Hassia — лацінская назва сярэднявечнага княства Гесэн, цэнтрам якога быў Дармштат). Станам на 2002 г. самы цяжкіх з хімічных элементаў, даследаваных хімічнымі метадамі.

8 ізатопаў з масавымі лікамі 263—270. Найбольш устойлівы (перыяд паўраспаду 9,3 с) ізатоп Hs. Колер серабрыста-белы або серабрыста-шэры з металічным бляскам. З кіслародам утварае вельмі лятучы аксід. Уласцівасці падобныя да осмію.

Літаратура

Спасылкі WebElements: the periodic table on the WWW

Катэгорыя:Трансактыноіды Катэгорыя:Хімічныя элементы