Віктар Іванавіч Парфёнаў () — беларускі батанік і эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў вёсцы Прудкі Пачынкаўскага раёна Заходняй вобласці (цяпер — Смаленская вобласць Расіі).
З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікумВиктор Иванович Парфёнов: к 80-летию со дня рождения. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 года — у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. — вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 года — загадчык лабараторыі, у 1973—2000 — гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.
Член Беларускага батанічнага таварыстваСтаронка Таварыства.
Памёр 3 снежня 2024 года.
Навуковая дзейнасць Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб’ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.
Узнагароды і званні Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за цыкл работ па вывучэнню расліннасці Беларусі. Ордэн Дружбы народаў (1981). Медаль Францыска Скарыны (2009). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Залаты медаль Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты (Бельгія, Брусель, 2013). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014).
Асноўныя працы Хронология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з Н. В. Казлоўскай) Обусловленность распространения и адаптации видов растений на границах ареалов. — Мн., 1980. Флора Белорусского Полесья (современное состояние, тенденции развития). — Мн.: Наука и техника, 1983. Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985 (разам з Г. А. Кім, Г. Ф. Рыкоўскім). Кариология флоры как основа цитогенетического мониторинга. — Мн.: Наука и техника, 1992 (разам з С. А. Дзмітрыевай). Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на ЧАЭС). — Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (у сааўтарстве). Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002 (у сааўтарстве). Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 1. — Мн.: Беларус. навука, 2009 (у сааўтарстве). Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 2. — Мн.: Беларус. навука, 2013 (у сааўтарстве).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Парфёнов Виктор Иванович // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Акадэмікі: Парфёнаў Віктар Іванавіч // НАН Беларусі Віктар Іванавіч Парфёнаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі И. Д. Волотовский, Н. А. Ламан, Б. И. Якушев, А. В. Пугачевский, Г. Ф. Рыковский, С. А. Дмитриева Виктор Иванович Парфенов (К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук, № 4 (2014). ВИКТОР ИВАНОВИЧ ПАРФЁНОВ: К 90-ЛЕТИЮ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ
Катэгорыя:Выпускнікі Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі