Першацвет — беларускі літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіў з кастрычніка 1992 да студзеня 2002 года ў Мінску на беларускай мове. Асвятляў літаратурны працэс на Беларусі: друкаваў вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі маладзёжных рухаў, артыкулы па мастацтве, філасофіі і экалогіі. Меў рубрыкі «Проза», «Кунсткамера», «Школа перакладу», «Школа філасофіі», «Скрыжаванне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба».
Галоўныя рэдактары Алесь Масарэнка (1992—98)
Літаратура
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове