Кар́а — знешняя частка сцябла і кораня раслін, аддзеленая ад цэнтральнай часткі утваральнай тканкай (камбіем). Па кары ад лісця да каранёў і пладоў перамяшчаюцца пластычныя рэчывы. Кара абараняе расліну ад шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя, у ёй адкладваюцца розныя пажыўныя рэчывы. Кару многіх раслін выкарыстоўваюць як лекавую сыравіну.
Па фактуры і малюнку кару падзяляюць на: дрэвы з гладкай карой (бук, граб, айлант, вішня); дрэвы з пласціністай карой (каштан, платан, эўкаліпт); дрэвы з дробна-трашчыністай карой (груша, лірыядэндран, гінкга); дрэвы з глыбока- трашчыністай карой (дуб звычайны, вярба белая).
Будова Паводле будовы адрозніваюць першасную і другасную кару. Першасная кара - складаецца з двух слаёў: каленхімы (слой пад перыдэрмай) - механічнай тканкі, парэнхімы першаснай кары (можа выконваць функцыю назапашвання). Другасная кара - (ці луб, флаэма). Тыповая будова лубу: сітападобныя трубкі, клеткі-спадарожнікі, лубяная парэнхіма і лубяныя валокны. Лубяныя валокны ўтвараюць слой, які завецца цвёрдым лубам; усе астатнія элементы ўтвараюць мяккі луб.
Катэгорыя:Парастак Катэгорыя:Тканкі раслін Катэгорыя:Лесаматэрыялы