Пірацкі цэнтр — супольнасць актыўных людзей, якія выступаюць за свабоду ведаў, рэформу капірайта, прыватнасць персанальная інфармацыі і празрыстае кіраванне грамадствам.

Гісторыя

Пірацкі цэнтр (далей ПЦ) пачаў сваю дзейнасць ў Мінску на пачатку 2013 года.В байнете появились пираты. Гэта трэцяя спроба арганізаваць пірацкі рух на Беларусі.

За апошні год дзенайсці былі створаны сайт , суполкі ў сацыяльных сетках, наладжаны сувязі з Пірацкімі партыямі розных краін (Расія, Украіна, Латвія, Польшча, Чэхія, Каталонія (Іспанія) і шмат іншых).

19-21 красавіка 2013 Пірацкі цэнтр удзельнічаў у Генеральнай асаблеі Пірацкага Інтэрнацыяналу і быў прыняты яе членам.Первые новости с Генеральной Ассамблеи Пиратского Интернационала 2013

9 жніўня 2013 года піраты Беларусі прынялі ўдзел у стварэнні арганізацыі Маладых Піратаў Еўропыhttps://young-pirates.eu/2013/08/14/ype-founded/ .

Мэты і прынцыпы

Асноўная лінія фронту дзейнасці Пірацкага Цэнтра — гэта дэмантаж існуючага капірайта.Что такое копирайт? Раскладываем по полочкам

Акрамя таго, піраты Беларусі Нацыя піратаў. Чаму большасць беларусаў спажывае неліцэнзійную прадукцыю? выступаюць за: альтэрнатыўныя ліцэнзіі і свабодны выбар аўтара; адкрытасць улады і празрыстаць прыняцця рашэнняў; даступны хуткасны інтэрнэт; права на прыватнасць ў інтэрнэце і рэальным жыцці; свабодныя і адкрытыя веды; адкрытае праграмнае забеспячэнне ў грамадскай сферы, адукацыі, культуры; сацыяльныя навацыі.

Прынцыпы, якіх прытрымліваюцца ў Пірацкім цэнтры: адкрытасць; альтэрнатыўнасць; ініцыятыўнасць; дзеянне;

Напрамкі дзейнасці

На дадзены момант (2013 год) асноўны напрамак дзейнасці - адукацыйны, які ўключае: арганізацыю публічных лекцый, дыскусій, круглых сталоў, кінапраглядаў;Прэзентацыя "Капірайт і цыфравыя правы"Open Source и социальные институты (відэа) Беларусский копирайт: тенденции развития и альтернативы (відэа) правядзенне крыптавечарын;На криптовечеринке бесплатно научат "шифроваться" в интернете (видео) сустрэчы з нефармальнымі творцамі; удзел ў розных канферэнцыях, IT-мерапрыемствах; аўдыёмасты з піратамі розных краін; вывучэнне капірайта самастойна і агулам; пераклад артыкулаў, субтытраў да відэа і фільмаў, у тым ліку на беларускую мову; напісанне рэцэнзій, правядзенне апытанняў; стварэнне бібліятэкі і медыятэкі і інш.

Галерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт "Пірацкага Цэнтра " Сустветны пірацкі рух

Катэгорыя:Супольнасці Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі Катэгорыя:Партыі піратаў