Вялікі Гэтсбі () — кінафільм рэжысёра База Лурмана, экранізацыя аднайменнага рамана (1925) амерыканскага пісьменніка Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Стужка знятая ў фармаце 3D, у галоўных ролях задзейнічаны Леанарда Дзі Капрыё, Кэры Маліган, Тобі Магуайр і Айла Фішэр. Першапачаткова сусветная прэм’ера планавалася на 25 снежня 2012 года, аднак 6 жніўня 2012 было абвешчана аб пераносе рэлізу на лета 2013. На афіцыйным сайце карціны датай прэм’еры значыцца 10 мая 2013 года. Прэм’ера ў Расійскай Федэрацыі адбылася 16 мая 2013 года.
Сюжэт Нік Кэррауэй з Сярэдняга Захаду, які жыве на Лонг-Айлендзе, зачараваны загадкавым мінулым і раскошным ладам жыцця свайго суседа Джэя Гэтсбі. Ён трапляе ў круг сяброў Гэтсбі і становіцца сведкам яго апантанасці і трагедыі.
У ролях У фільме задзейнічана больш за 70 акцёраў, не лічачы акцёраў масоўкі.
Леанарда Дзі Капрыё — Джэй Гэтсбі (Jay Gatsby) Каллан Маколіф — Джэй Гэтсбі ў маладосці (Young Jay Gatsby) Кэры Маліган — Дэйзі Бьюкенен (Daisy Buchanan) Тобі Магуайр — Нік Кэррауэй (Nick Carraway) Айла Фішэр — Міртл Уілсан (Myrtle Wilson) Джоэл Эдгэртан — Том Бьюкенэн (Tom Buchanan) Элізабэт Дебікі — Джордан Бэйкэр (Jordan Baker) Джэйсан Кларк () — Джордж Б. Уілсан (George Wilson) Адэлаіда Клеменс — Кэтрын (Catherine) Амітабх Бачан — Мэер Вульфшэйм (Meyer Wolfsheim) Макс Кул () — Оул Айс (Owl Eyes) Брэндан Маклеан () — (Klipspringer) Джэма Уорд — (Languid Girl) Стэф Джэймс Кінг () — Нэльсан (Nelson) iOTA (па-ангельску iOTA (entertainer)) — Тэдзі Бартон (Teddy Barton) Вінцэся Каласіма () — Майкл (Michaelis) Хэдэр Мітчэл — маці Дэйзі (Daisy’s Mother) Стыў Біслей () — Дан Коды (Dan Cody) Рычард Картэр () — Герцаг (Herzog) Фелікс Уільямсан () — Генры (Henri) Бары Ота () — (Benny McClenahan) Нік Татэ () — кіроўца таксі (Taxi Driver) Джэк Томпсан () — доктар Вальтэр Перкінс (Dr. Walter Perkins), Генры Ц. Гатз (Henry C. Gatz) Дру Пеарсан () — (Party Guest — Hotel Sayre) Яцэк Коман () — (uncredited)
Здымкі Здымкі фільма праходзілі з 5 верасня па 22 снежня 2011 года ў Сіднеі. Пры працы выкарыстоўваліся камеры RED Epic.
Водгукі Фільм атрымаў змешаныя водгукі. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 191 рэцэнзіі рэйтынг фільма склаў 5.9 балаў з 10, пры 51 % станоўчых водгукаў.
Спасылкі Афіцыйны сайт Вялікі Гэтсбі на IMDB
Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША