Люблінскі сойм праходзіў 10 студзеня — 12 жніўня 1569 годаWładysław Konopczyński. Chronologia Sejmów Polskich. 1493—1793. S. 140. .
Пасяджэнні Люблінскага сойма пачаліся 10 студзеня 1569 г. Буйныя польскія феадалы і каталіцкія біскупы трымаліся прыхаванай і вераломнай тактыкі нацкоўваць польскую шляхту на прадстаўнікоў Вялікага княства, каб потым заяўляць, што ліквідацыі яго дабіваюцца не яны, а польская шляхта, якая нібыта робіць гэта ў інтарэсах польскага народа. Так, напрыклад, ленчыцкі ваявода даў распараджэнне паслам ад шляхты патрабаваць далучэння да Польшчы Валынскай зямлі, аб чым захаваўся запіс у дзённіку Люблінскага сойма.
Такім чынам, прадстаўнікі княства звярталіся да польскіх феадалаў, спадзеючыся на дапамогу, а тыя думалі, як лепей абрабаваць і знішчыць сваіх сяброў і саюзнікаў. Планы польскіх феадалаў трымаліся ў тайне ад прадстаўнікоў княства — Жыгімонт неаднойчы напамінаў польскім паслам, каб трымалі ў тайне характар сваіх нарад.
У першыя дні польскія феадалы заявілі, што яны жадаюць поўнай ліквідацыі княства, аб чым падрыхтавалі спецыяльны дакумант і запатрабаванні, каб прадстаўнікі княства падпісалі яго без ніякага абмеркавання толькі на той падставе, што ў ім ёсць такія запісы, якія былі ў многіх актах.
15 лютага прадстаўнікі Вялікага княства адмовіліся падпісаць прапанаваны ім дакумант, заявіўшы: «Калі ж… вы, паны, не пажадаеце з намі ўвайсці ў братэрства і па-братэрску злучыцца так, як мы прапаноўваем… але пажадаеце настойваць на вашай запісцы, у якой вы шырока распісалі, як будзеце цягнуць нас да інкарпарацыі і старых дагавораў… дык нам не будзе патрэбы тут болей заставацца; давядзецца не скончыўшы справы паехаць адсюль».Дневник Люблинского сейма 1569 года. СПб., 1869. Польскія прадстаўнікі звярнуліся да Жыгімонта, каб ён прымусіў другі бок згадзіцца на прапанаваныя ўмовы «сваею каралеўскаю ўладаю», на што ён 21 лютага даў адказ, што Вялікаму княству не будзе прапанавана нічога іншага, апроч таго, чаго дабіваюцца палякі. Далей ён запатрабаваў толькі, каб было ў тайне ўсё, што адбываецца паміж імі.
У наступныя дні прадстаўнікоў княства спрабавалі прымусіць падпісаць прапанаваны акт, а калі не ўдалося гэтага дабіцца, 28 лютага «было абвешчана ад імя караля, што яго вялікасць загадвае Вялікаму княству прыйсці і сесці ў пасяджэнне» сойма, што павінна было сведчыць пра фактычна здзейсненую унію насуперак волі прадстаўнікоў княства. I гэта ўсё прапаноўвалася трымаць у сакрэце. Даведаўшыся пра такое рашэнне Жыгімонта, які зноў парушыў свае клятвы, абяцанні і прысягі, прадстаўнікі княства 1 сакавіка пакінулі Люблін. Тады Жыгімонт самачынна перадаў частку земляў ВКЛ Польшчы.
1 ліпеня 1569 пастановай Сойму быў зацверджаны акт Люблінскай уніі, аформлены ў выглядзе прывілею-дагавору.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:1569 Катэгорыя:Люблін Катэгорыя:Сойм Рэчы Паспалітай