thumb
Слізь — прадукт сакрэцыі клетак, у шматклетачных арганізмах — пераважна эпітэліяльнай тканкі слізістых абалонак.
Гэта глейкае рэчыва часцей за ўсё складаецца з гліказамінагліканаў, таксама часта ўтрымлівае некаторыя антысептыкі (напрыклад, лізацым) і імунаглабуліны, якія служаць для абароны эпітэліяльных клетак лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, мочапалавой сістэмы, зроку і слыху ў млекакормячых; эпідэрмісу ў земнаводных, жабраў у рыб. Слімакі, смаўжы і некаторыя беспазваночныя таксама вырабляюць слізь, якая, апроч ахоўнай функцыі (як слізістай, так і ад драпежнікаў з-за непрыемнага смаку), можа палегчыць перасоўванне і адыгрываць сваю ролю пры камунікацыі.
Гл. таксама Насавая слізь Шэрая слізь Предэякулят Слизевые хады
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя вадкасці