Каспар Фрыдрых Вольф (, , Берлін — , Санкт-Пецярбург) — нямецкі анатам і фізіёлаг.

Біяграфія Сын краўца, нарадзіўся ў Берліне, вучыўся там жа і ў Гале медыцыне і ў 1759 годзе абараніў дысертацыю «Theoria generationis», якая паклала пачатак сучаснай эмбрыялогіі. У гэтай дысертацыі ён, абапіраючыся на дакладныя назіранні, навукова абгрунтаваў вучэнне пра эпігенезіс, паступовае развіццё зародка з трывалага зачатку. У навуцы ў гэты час панавала вучэнне пра прэфармацыю, або эвалюцыю, паводле якой з самага пачатку развіцця ў яйку знаходзяцца ўжо гатовымі ўсе органы зародка. Абвяргаючы панавальныя гледжанні, Вольф наклікаў на сябе жорсткія нападкі навукоўцаў, асабліва Бонэ і Галера.

Літаратура Гайсинович А. Е. К. Ф. Вольф и учение о развитии организмов (в связи с общей эволюцией научного мировозрения). М.: Изд-во АН СССР, 1961.

Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Біёлагі XVIII стагоддзя