Вопь — рака ў Смаленскай вобласці Расіі, правы прыток Дняпра.
Назва Назва Вопь балцкага паходжанняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.. Узыходзіць да *Up- (або *Ap-), якія звязаныя з літоўскім upė, прускім api «рака».
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі аналагі — назвы прытока Акі ракі Упа, сожскай рэчкі Упіна (*Up-in-). Далей літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, UpitaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355..
Да індаеўрапейскага *ab- «рака, плынь», ад якога таксама прускае api «рака»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.. «Звонкія» варыянты *ab- і *ub- захаваліся толькі ў гідраніміі: у назвах дзвінскай ракі Обаль (*Ab-,-l-), возера Абстэрна (*Ab-, -st-, -rn-), прыпяцкай ракі Убарць (*Ub-, -rt-), дзесенскай ракі Убедзь (*Ub-, -d-).
Прыток Вопі рака з аднакарэннай назвай Опісна, як і прыток Упы рака Уперта (*Uperta), паказваюць, як утвараліся вытворныя назвы — з дапамогай пашыральнікаў (-sn-, -rt-). Такі спосаб утварэння вытворных назоўнікаў вядомы ў літоўскай мове: upė «рака» — upėsnis, upėsnas «рачулка; месца ўтоку ракі ў возера; поле, па якім працякае рака». Перакладам вытворных назваў *Упесна і Уперта з’яўляецца назва іншага прытоку Упы ракі Упская.
Для называння рэк у балцкай гідраніміі выкарыстоўвалася і «крынічная» аснова Ak-, ад якой утвораная назва АкіВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157., у якую Упа ўцякае, а таксама двухасноўныя назвы тыпу Іслач, НарачВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.. У яцвягаў з гэтай жа мэтай выкарыстоўвалася аснова *udā «вада, рака», як у двухасноўных гідронімах тыпу Ясельда, Грыўда.
Гідраграфія Даўжыня 158 км, плошча вадазбору 3300 км². Працякае ў межах Смаленскага ўзвышша: у вярхоўях сярод балот, ніжэй — па шырокай даліне, пакрытай негустымі лясамі або лугамі, часткова забалочанымі. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 22 м³/сек. Увесну сплаў лесу. На Вопі — горад Ярцава.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Дняпра