Тэрмага́нт, або Тэрвага́н (, , ) — найменне мусульманскага бажаства ў заходнееўрапейскай сярэднявячнай літаратуры. У эпоху Адраджэння і барока трансфармавалася ў абразлівую мянушку.

Паходжанне Упершыню слова Tervagaunt сустракаецца ў варыянце «Песні пра Раланда», запісаным каля 1100 г. У ёй Тэрмагант атаясняецца з Алахам, узгадваецца рэлігійны закон ТэрваганавыПеснь о Роланде. У познім сярэднявеччы сустракаецца ў іншых творах трубадураў, англійскіх «Кентэрберыйскіх апавяданнях» і рамансе пра Сіра Гая з Варвіка.

Этымалогія слова вельмі спрэчная. Існуе некалькі папулярных варыянтаў тлумачэння яго паходжання: Ад старажытнаяўрэйскага слова ‏אבדון («пекла») Ад імён антычнага бога Гермеса Трысмегіста або старажытнагерманскага бога Цюра Ад паэтычнага наймення Месяца «тройчы народжанага»

Гісторыкі літаратуры звычайна сцвярджаюць, што постаць Тэрмаганта звязана з сярэднявечнымі ўяўленнямі аб мусульманах як паганцах і ідалапаклонніках. Ускосна пра гэта сведчыць тое, што ў аксітанскай літаратуры слова «Мухамед» часам запісвалася як Bafomet і атаяснялася з Сатаной. Паэт Асторг д'Аўрыльяк у XIII ст. супрацьпастаўляў хрысціянскую веру ў адзінага Бога мусульманскім уяўленням пра божых спадарожнікаў Бафамета і Тэрвагана.

Абраза Выкарыстанне слова Тэрмагант як абразы звязваецца з англійскай тэатральнай традыцыяй. Напрыклад, у шэкспіраўскім «Гамлеце» галоўны герой жартоўна атаясняе ўласцівасці Тэрмаганта з Ірадам: I would have such a fellow whipped for o’erdoing TermagantHamlet — Folger Digital Texts. ACT 3. SC. 2.

Звычайна найменне Тэрмагант у тэатральных пастаноўках атрымоўваў адмоўны сварлівы герой у доўгай вопратцы і цюрбане, таму гледачы ўспрымалі яго як жанчыну (жаночыя ролі таксама выконваліся мужчынамі). У пазнейшых п'есах XVIII ст. уводзіўся самастойны адмоўны жаночы вобраз з імем або прозвішчам ТэрмагантJohn Bell. Bell's British Theatre, Consisting of the Most Esteemed English Plays. Такім чынам, Тэрмагант значыў сварлівую жанчыну.

У нашы дні Тэрмагант выкарыстоўваецца як прыніжальная абраза як да жанчын, так і мужчын, але ўжываецца ў жаночым граматычным родзе.

Спасылкі Termagant — The Art and Popular Culture Encyclopedia World Wide Words: Termagant Online Etymology Dictionary

Катэгорыя:Сярэдневяковыя легенды Катэгорыя:Багі