Жуан (Іаан) VI (; , — , ) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).
Палітыка З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.
Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.
Сям’я З 1790 года Жуан быў жанаты з іспанскай інфантай Карлотай Жуакінай (1775—1830), дачкой Карла IV. У шлюбе нарадзіліся: Марыя Тэрэза (1793—1874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым; Франчэска Антоніа (1795—1801), 4-ы прынц Бейра; Марыя Ізабела (1797—1818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII; Педру (1798—1834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV; Марыя Франсішка (1800—1834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага; Ізабела Марыя (1801—1876), рэгентша Партугаліі; Мігел I (1802—1866), кароль Партугаліі ў 1828—1834; Марыя (1805—1834), памерла незамужняй; Ганна (1806—1857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.
Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Браганса (дынастыя) Катэгорыя:Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў