Андаманскае мора — паўзамкнёнае мора Індыйскага акіяна, паміж паўастравамі Індакітай і Малака, востравам Суматра, ланцугом Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў. плошча мора каля 602 тыс. км² аб’ём вады складае каля 660 тыс. км³ сярэдняя глыбіня 1 043 м максімальная глыбіня 4 507 м салёнасць ад 20 да 34,5 ‰
Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Ападкі — болей 3 000 мм у год. Тэмпература вады складае ад 26 °C да 30 °C. Прылівы ў затоках даходзяць да 7,2 м. Вядзецца актыўная лоўля тунца. У мора ўпадаюць наступныя рэкі: Іравадзі і Салуін. Асноўныя парты: Рангун, Пенанг, Пхукет і Белаван.
У снежні 2004 года ў моры адбылося землетрасенне, якое выклікала моцнае цунамі.
Катэгорыя:Моры Індыйскага акіяна