Лазе́р (, ) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок-Русільён. Парадкавы нумар 48. Адміністрацыйны цэнтр — Манд. Насельніцтва 73,5 тыс. чалавек (100-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 5167 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Ло, Тарн.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 25 кантонаў і 185 камун.

Гісторыя Лазер — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 года. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад гары Лазер.

Спасылкі Prefecture website (in French) Conseil Général website (in French) Cévennes Park website (in French) Tourisme — Official site