Гара Лазе́р (, , па мянушцы «Лысая»Туроператор АО ТК «Айтитур» ) — гранітны масіў, які дасягае вышыні 1 699 м (Пік дэ Фіньель), размешчаны на паўднёвым усходзе французскага Цэнтральнага масіва Севенаў. Ён даў сваё імя дэпартаменту Лазер. На гары бярэ пачатак рака Тарн. У Лазеры ёсць цэлы запаведнік скал самых мудрагелістых формаў, які завецца «Лё хаос Манпелье Лё В’ё».

На працягу шматлікіх стагоддзяў гэта цяжкадаступная мясцовасць была цытадэллю пратэстанцтва ў Францыі, і менавіта ў гэтых далінах было аказана самае жорсткае супраціўленне тыраніі Людовіка XIV і Людовіка XV. Падчас Другой сусветнай вайны Севены ператварыліся ў «партызанскі край», а пасля 1968 года — у вотчыну хіпі (zippies, як назвалі іх мясцовыя жыхары), якія засялілі шматлікія фермы, пакінутыя ўладальнікамі з-за беднасці гэтых мясцін. Ля падножжа гары размешчаны вялікія руіны замка Турнэ (XII ст.).

Спасылкі Mont Lozère

Катэгорыя:Горы Францыі Катэгорыя:Лазер (дэпартамент)