Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі, скарочана ФПАТ () — заморскае адмысловае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі.
Адміністрацыйны падзел Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і складаецца з 5 адміністрацыйных акруг:
астравоў Амстэрдам і Сен-Поль () астравоў Кразэ () астравоў Кергелен ( або ) Зямлі Адэлі () астравоў Эпарсэ ()
№ Тэрыторыя ФПАТ Рэгіён Плошча,км² Насельніцтва,чал. Адм. цэнтр 1 Астравы Сен-Поль і Амстэрдам Індыйскі акіян 61 45 Марцін-дэ-Віўе 2 Кергелен Індыйскі акіян 7 215 110 Порт-о-Франсэ 3 Кразэ Індыйскі акіян 352 45 Альфрэд-Фор 4 Астравы Эпарсэ Індыйскі акіян 38,6 56 — 5 Зямля Адэлі Антарктыда 432 000 110 Дзюмон д'Юрвіль Усяго 439 672 366
Правы Францыі на Зямлю Адэлі не прызнаны міжнароднай супольнасцю. У наш час там знаходзіцца французская навуковая станцыя Дзюмон д'Юрвіль.
Адміністрацыйна гэтыя тэрыторыі кіруюцца з Рэюньёна (горад Сен-П'ер), але не ўваходзяць у яго склад.
Насельніцтва На востраве Амстэрдам знаходзіцца адзінае пастаяннае паселішча Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый — Марцін-дэ-Віўе з колькасцю каля 40 чалавек.
Эканоміка У эканамічным плане гэтыя тэрыторыі каштоўныя ў першую чаргу сваімі марскімі эканамічнымі зонамі.
Інтэрнэт Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі маюць нацыянальны дамен верхняга ўзроўня — .tf
Спасылкі