Царква Святога Лукі () — найбуйнейшая пратэстанцкая царква Мюнхена. Храм адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы Баварыі.
Будынак быў пабудаваны ў 1893-1896 гг. па праекце архітэктара Альберта Шміта на беразе Ізара. Экстэр'ер царквы Святога Лукі мае пераважна раманскія рысы, уласцівыя да Рэфармацыі, унутры ж пераважаюць элементы рэйнскай готыкі.St Lukas: Munich’s oldest Lutheran church " Nerd In Deutschland На момант пабудовы гэта была трэцяя лютэранская царква горада пасля царквы Святога Матфея, адкрытай у 1833 годзе, і Святога Марка, пабудаванай у 1877 годзе. Усходні фасад мае дзве вежы, у заходняй частцы — купал вышынёй амаль 64 м.
На сёння Царква Святога Лукі — адзіная з добра захаваных пратэстанцкіх цэркваў у гістарычным раёне Мюнхена. Хоць царкву ў горадзе завуць Der Dom Der Münchner Protestanten (Сабор Мюнхенскіх пратэстантаў), яна не з'яўляецца кафедрай біскупа.
У царкве маецца арган 1932 года.Gerd Kötter
Спасылкі Афіцыйны сайт
Лукі Святога Евангеліста Мюнхен Катэгорыя:З’явіліся ў 1896 годзе Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў неараманскім стылі