Пра аднайменны горад у Бургундыі гл. Шалон-сюр-Сон

Шалон-ан-Шампань (, былы Шалон-на-Марне ; ) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).

Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з’яўляўся сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.

Гістарычная даведка Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.

У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.

У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.

Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.

Помнікі даўніны Сабор Сент-Эцьен, пераважна XIII стагоддзя пабудовы, з фасадам XVII стагоддзя і сярэднявечнымі вітражамі найвышэйшай якасці, адрэстаўраваны ў паваенны час. Царква Нотр-Дам-дэ-Во знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як адзін з паломніцкіх храмаў на шляху Св. Якава. Пілігрымаў у храм прыцягвала выключная рэліквія — пупавіна Хрыста. Царква будавалася з 1157—1217 гг., была часткова разбурана ў гады Рэвалюцыі, пазней рэстаўравалася. Царква Сен-Альпен — помнік ранняй готыкі, не раз перабудоўвалася, вядомая сваімі вітражамі. Царква Св. Яна Хрысціцеля — вынік рэстаўрацыі XIX стагоддзя; менавіта ў ёй быў хрышчоны вынаходнік Нікаля Апер. Побач з класіцыстычнай ратушай 1771 года ў сярэднявечным асабняку захоўваюцца старажытныя рукапісы і інкунабулы. Гарады-пабрацімы

Літаратура

Châlons-sur-Marne

Спасылкі

Шалон-ан-Шампань у Брытанскай энцыклапедыі

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Гранд-Эст Катэгорыя:Камуны дэпартамента Марна