Карале́ўства Нава́ра (, , ) — сярэдневяковае каралеўства. Першапачаткова звалася Каралеўства Памплона. У яго склад уваходзілі землі па абодва бакі ад Пірэнеяў каля Атлантычнага акіяна — сучасная правінцыя Навара ў Паўночнай Іспаніі і Атлантычныя Пірэнеі ў сучаснай Паўднёвай Францыі. Каралеўства існавала з пачатку IX стагоддзя (першапачаткова як графства). У 1513 годзе Паўднёвая Навара была зававана каралём Арагона Фердынандам II Каталіком і ўвайшла ў склад каралеўства Іспанія. Паўночная Навара заставалася незалежнай да 1589 года, калі яе кароль Генрых III дэ Бурбон стаў каралём Францыі пад імем Генрых IV, пасля чаго каралеўства Навара было далучана да Францыі (канчаткова ў 1620 годзе).
Гісторыя Утварэнне каралеўства thumb|300px|left|Карта рассялення васконаў паводле Пталамея
Найстаражытнымі вядомымі жыхарамі Навары былі васконы, продкі баскаў. Навара, як і ўся тэрыторыя Іспаніі, паслядоўна заваёўвалася рымлянамі, свевамі, вестготамі (у VI стагоддзі). У 507 годзе кароль франкаў Хлодвіг разбіў вестгоцкага караля Аларыха II у бітве пры Пуацье і далучыў Аквітанію і Навемпапулану да Франкскага каралеўства. Ваяўнічыя і свабодалюбныя васконы, якія ўмацаваліся ў Пірэнеях, з канца VI стагоддзя ўяўлялі пагрозу для франкскага каралеўства, перыядычна паўстаючы супраць улады франкаў. І вестготы, і франкі спрабавалі падпарадкаваць іх, каб кантраляваць стратэгічна важныя праходы праз заходнія Пірэнеі, але ўсе спробы скончыліся няўдачай.
У 587 годзе васконы захапілі даліны рэк Адур і Гарона. Толькі ў 602 годзе каралі Аўстразіі Тэадэберт II і Бургундыі Тэадорых II змаглі разбіць васконаў. Для кіравання гэтай тэрыторыяй яны ўтварылі герцагства Васконія. Прыкладна ў гэты ж час вестгоцкія каралі ўтварылі для абароны ад васконаў герцагства Кантабрыя.
thumb|300px|left|Карта герцагства Васконія падчас кіравання Эда Вялікага (каля 700—735)
Напачатку VIII стагоддзя паўночная частка Навары разам з Памплонай уваходзіла ў склад дзяржавы, створанай з Аквітаніі і Васконіі Эдам Вялікім, невядома наколькі вялікай была ўлада Эда ў гэтым рэгіёне, аднак пра буйныя паўстанні супраць кіраўнікоў Васконіі гэтага часу ў крыніцах не паведамляецца. У VIII стагоддзі большая частка Навары, уключаючы Памплону, была заваявана маўрамі, аднак горная частка вобласці засталася непакорнай і вяла пастаянную барацьбу з мусульманамі і франкамі.
thumb|300px|left|Іспанія ў 814 годзе
У 778 годзе кароль франкаў Карл Вялікі заняў вялікую частку тэрыторыі Навары, адціснуўшы маўраў, але неўзабаве пацярпеў у Рансевальскай бітве паражэнне ад васконаў, якія разбілі правадыра яго войскаў — знакамітага Роланда, і вымушаны быў саступіць амаль усе заваяваныя землі. Яго сын, кароль Аквітаніі Людовік Набожны напачатку IX стагоддзя змог адваяваць землі ў Пірэнеях, у тым ліку і Памплону. Да 811 года на тэрыторыі, адваяванай у арабаў, Людовік утварыў Іспанскую марку, складзеную з графстваў, залежных ад каралінгскіх манархаў. Аднак у 819 годзе герцаг Васконіі Луп III Цэнтул падняў антыфранкскае паўстанне, якое ахапіла Васконію і іншыя баскскія вобласці. У адказ кароль Аквітаніі Піпін I, сын імператара Людовіка Набожнага, у гэтым жа годзе здзейсніў паход за Пірэнеі і ўзяў Памплону, пазбавіўшы яе статусу графства, а ў наступным годзе выгнаў Лупа III з Гасконі, паставіўшы тут герцагам Аснара Санчэса. Аднак ужо ў 820 годзеПа іншых звестках ён стаў графам у 816 годзе. графам Памплоны згадваецца Іньіга Арыста (пам. 851/852), заснавальнік дынастыі ІньігесДоўгі час лічыўся, што Іньіга паходзіць з Гасконскага дому, аднак у наш час гэта версія адпрэчана большасцю гісторыкаў. Яго бацькам лічыцца Іньіга Хіменес, прадстаўнік мясцовай дынастыі кіраўнікоў Памплоны. Блізкае сваяцтва з сямействам Бану Касі, якія валодалі значнымі тэрыторыямі на мяжы паміж мусульманамі і хрысціянамі, у далейшым дазволіла Іньіга Арысце атрымаць дапамогу ад яго прадстаўнікоў і авалодаць Памплонай.
Жадаючы аднавіць кантроль над тэрыторыяй Навары і Арагона, імператар Людовік Набожны ў 824 годзе арганізаваў паход супраць Іньіга Арысты, аднак франкскае войска пад камандай герцага Васконіі Аснар і графа Эбл трапілі ў засаду баскаў у Рансевальскай цясніне і было амаль знішчана, а абодва военачальніка трапілі ў палон. Франкскія хронікі не называюць імёнаў военачальнікаў, якія разбілі войска франкаў, але іспана-мусульманскія гісторыкі пішуць, што перамогу атрымала войска, якое ўзначальваў Іньіга Арыста, граф Арагона Гарсія I і глава Бану Касі Муса II ібн Муса, верагодна брат Іньіга ад адной маці. Паводле паданняў, пасля гэтай бітвы, якая ўвайшла ў гісторыю як «трэцяя бітва пры Рансевалі», Іньіга Арыста прыняў тытул караля Памплоны. Перамога пры Рансевалі дазволіла каралеўству Навара і графству Арагон здабыць канчатковую незалежнасць ад Франкскай дзяржавы.
Каралеўства Памплона Першыя каралі Памплоны Пра кіраванне першых каралёў Памплоны вядома не вельмі шмат.
Кароль Іньіга падтрымліваў Буну Касі ў барацьбе супраць Кордаўскага эмірата, аднак не заўсёды ўдала. У выніку ў 843 і 847 гадах сын эміра Абд ар-Рахмана II, Мухамад, руйнаваў Памплону.
Пасля смерці ў 844 годзе бяздзетнага графа Арагона Галінда новы граф Галінда I Аснарэс быў вымушаны прызнаць сябе васалам караля Памплоны.
Акрамя каралёў з дынастыі Іньігес існавалі каралі з дынастыі Хіменес, ва ўладанні якіх уваходзіла вобласць на мяжы Алавы і заходніх адгор’яў Пірэнеяў («іншай часткі каралеўства»Гэты тэрмін для абазначэння ўладанняў кіраўнікоў з дынастыі Хіменес выкарыстоўвае Кодэкс Роды.), якія дзялілі ўладу з каралямі з дынастыі Іньігес.
Фартуна Гарсеса, апошні кароль з дынастыі Іньігес. Навара ў часы яго кіраванне некалькі разоў падвяргалася нападам з боку мусульман, прычым як эміра Кордавы, так і ранейшых саюзнікаў каралёў Памплоны — масарабаў з Бану Касі, якія тым часам прымірыліся з Кордавай для барацьбы з хрысціянамі. У выніку кароль Фартун быў вымушаны прымірыцца з маўрамі і скласці саюз з Бану Касі, што ўстрывожыла яго хрысціянскіх суседзяў, што многія гады вялі вайну з мусульманамі. У выніку праціўнікі Фартуна Гарсеса стварылі кааліцыю, у якую ўвайшлі Санча Гарсес (пам. 925) з дынастыі Хіменес, брат Іньіга II Гарсеса, суправіцеля караля Фартуна, кароль Астурыі Альфонса III Вялікі і граф Пальярса і Рыбагорсы Рамон I. У выніку ў 905 годзе Фартун і Іньіга былі зрынуты, а Санча I Гарсес стаў каралём Памплоны і Навары. Фартун быў зняволены ў кляштары ў Лейрэ, дзе на наступны год памёр.
Кіраванне Санча I thumb|300px|Каралеўства Памплона ў 925 годзе
Санча I, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, не стаў прызначаць суправіцеляў, засяродзіўшы ўсю ўладу ў сваіх руках. Ён стаў першым з каралёў Навары, які вёў заваявальную палітыку ў адносінах да суседніх мусульманскіх уладанняў. У саюзе з каралямі Леона і графамі Паларса і Рыбагорсы да лета 920 года каралю Санча I атрымалася значна пашырыць межы Каралеўствы Навара аж да Эбра і нават захапіць мясцовасці вакол крэпасцей Каркар, Калаора і Арнеда, якія размяшчаліся на процілеглым беразе ракі. Аднак 26 ліпеня 922 года ў бітве пры Вальдэхункеры эмір Кордавы Абд ар-Рахман III нанёс разгромнае паражэнне арміі Санча, пасля чаго ён некалькі гадоў не прадпрымаў актыўных дзеянняў супраць маўраў, займаючыся ўмацаваннем крэпасцей на паўднёвай мяжы каралеўства.
Пасля смерці ў 922 годзе графу Арагона Галінда II, які не пакінуў сыноў, некалькі навакольных сеньёраў прад’явілі свае правы на Арагон, у тым ліку і кароль Навары Санча I Гарсес, чыёй першай жонкай была Урака, сястра памерлага графа. Нягледзячы на наяўнасць у дочак Галінда II правоў на бацькаўскую спадчыну, кароль Санча I абвясціў сябе яго кіраўніком. У гэтым жа годзе па яго ініцыятыве біскуп Памплоны Галінда заснаваў на тэрыторыі Арагона падпарадкаванае яго епархіі біскупства з рэзідэнцыяй у кляштары Сасау, што паставіла Арагон таксама і ў царкоўную залежнасць ад Навары. Правы Санча I Наварскага на Арагон аспрэчыў муж другой сястры графа Галінда II, валі Уэскі Фартун ал-Тавіл. Вайна паміж супернікамі працягвалася да 924 года, калі яны дасягнулі пагаднення, паводле якога графіняй Арагона была прызнана Андрэгота Галіндэс (пам. 972), дачка Галінда II. Пагадненне прадугледжвала, што ў гэтым жа годзе адбудуцца яе заручыны з 5-гадовым сынам караля Санча I, Гарсіяй, а пасля яна выйдзе за яго замуж. Такім чынам графства Арагон злучалася з каралеўствам Навара на аснове асабістай уніі. Аднак рэальна кіравалі графствам каралі Навары, у той час як Андрэгота пражывала ў адным са сваіх памесцяў і не аказвала ніякага ўплыву на кіраванне.
У 923 годзе Санча I у саюзе з каралём Леона Ардонья II аднавіў вайну супраць Бану Касі. У выніку Ардонья захапіў Нахеру, якую ў 924 годзе перадаў Санча. Аднак пасля таго, як Бану Касі пацярпелі паражэнне і ад эміра Кордавы Абд ар-Рахмана III, пасля чаго былі вымушаны перадаць свае ўладанні пад вярхоўную ўладу эміра і перайсці да яго на службу, Абд ар-Рахман III неадкладна выступіў на абарону сваіх новых земляў ад хрысціян. У 924 годзе ён уварваўся ў Навару, разбіўшы армію Санча I, пасля чаго захапіўшы і разбурыўшы Памплону, жыхары якой пакінулі горад. Санча I, да якога тым часам падышло войска з Леона, яшчэ два разы безвынікова атакаваў войска мусульман, але зноў быў разбіты, а маўры, на зваротным шляху зноў разбурыўшы Калаору, з багатай здабычай вярнуліся ў Кордаву. Пасля разбурэння Памплоны кароль Санча I перанёс сваю рэзідэнцыю ў Нахеру, а біскупская кафедра была перанесена біскупам Галінда ў кляштар у Лейрэ, дзе яна заставалася да 1023 года. У выніку гэтага паражэння Санча быў вымушаны прызнаць сябе васалам эміра Кордавы.
Пасля смерці 925 годзе караля Леона Фруэлы II у Леоне пачаліся міжусобіцы за яго спадчыну паміж сынам Фруэлы Альфонса Фройласам і сынамі памерлага караля Ардонья II, Санча, Альфонса і Раміра. Санча I Гарсес умяшаўся ў гэту барацьбу, падтрымаўшы сыноў свайго былога саюзніка, у выніку чаго Альфонса Фройлас апынуўся выцесненым з Леона.
Навара пры пераемніках Санча I
У момант пачатку самастойнага кіравання караля Гарсіі I Санчэса Навара была саслаблена няўдалымі войнамі з маўрамі, у выніку якіх яна страціла шэраг раней заваяваных гарадоў і была вымушана прызнаць сябе васалам Кордаўскага халіфата.
Сталіцай Навары з 924 года стаў горад Нахера, які працягваў ёй заставацца аж да падзела Навары паміж Кастыліяй і Арагонам у 1076 годзе. Таму ў іспанскай гістарычнай навуцы прынята зваць наварскіх каралёў з Гарсіі I па Санча IV уключна каралямі Нахеры.
Пасля смерці Санча I, паводле адных звестак, каралём стаў яго малалетні сын Гарсія I Санчэс (каля 919—970), паводле іншых — Хімена Гарсес (пам. 931), малодшы брат Санча IДакументы, якія надзяляюць Гарсію I Санчэса тытулам кароль, адносяцца толькі да апошняга года жыцця Хімена.. У любым выпадку, фактычным кіраўніком Навары быў Хімена Гарсес, які імкнуўся не ўступаць у адкрытыя канфлікты са сваімі мусульманскімі суседзямі. Толькі ў 927 годзе ён сабраў войска і выступіў у паход на ўладанні масарабаў з Бану Касі, намерваючыся падтрымаць свайго сваяка эміра Кордавы Абд ар-Рахмана IIIАбд ар-Рахман III быў пляменнікам жонкі Хімена II, Санчы Аснарэс., але вярнуўся назад, не ўступаючы ў ваенныя дзеянні.
Пасля смерці Хімена ў 931 годзе рэгенцтва захапіў Іньіга Гарсес, сваяк каралеўскай сям’і. Яго лічаць адной асобай з каралём Іньіга II Гарсесам, які ўжо кіраваў Наварай у 882—905 гадах. У 933 годзе маці Гарсіі I, Тода Аснарэс, звярнулася па дапамогу супраць Іньіга Гарсеса да эміра Кордавы Абд ар-Рахмана III, які вымусіў Іньіга перадаць рэгенцтва Тодзе.
Самастойна Гарсія I стаў кіраваць з 934 года, аднак да самай сваёй смерці Тода аказвала значны ўплыў на сына.
Ужо ў 937 годзе Гарсія разарваў свае васальныя адносіны з Кордаўскім халіфатам і склаў саюз з каралём Леона Раміра II. Аднак пасля прадпрынятага ў тым жа годзе супраць Навары Абд ар-Рахманам III пахода, падчас якога маўры спустошылі Ніжнюю Рыёху і Рыберу, Гарсія I быў вымушаны аднавіць сваю васальную клятву ў адносінах да Кордавы.