Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму 1-й паловы XIX ст. на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Пярэдзелкі Лоеўскага раёна, на правым беразе р. Дняпро.

Архітэктура Сядзібны дом уяўляе сабой двухпавярховы будынак складанай у плане формы, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка будынка закрытымі галерэямі злучана з аднапавярховымі флігелямі. Уваход па цэнтры галоўнага заходняга фасада вылучаны дарычным порцікам з аздобленым сухарыкамі трохвугольным франтонам і балконам, аналагічны порцік вылучаецца і на цэнтральнай частцы дваровага фасада. Будынак дэкараваны ліштвамі, сандрыкамі, рустам, філёнгамі. Планіроўка сядзібнага дома калідорная, з вялікім вестыбюлем у цэнтры.

Часткова захаваўся пейзажны парк, у якім растуць мясцовыя пароды дрэў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лоеўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Лоеўскага раёна Катэгорыя:Род Рудзяеўскіх Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Пярэдзелка