Сафія Даратэя Ульрыка Аліса з Гогенцолернаў (; ) — пруская прынцэса, каралева-кансорт Грэцыі (1913—1917).
Біяграфія Дачка прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і брытанскай прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці — унучка брытанскай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Адзін з яе братоў — кайзер Вільгельм II.
27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія ўзяла шлюб з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі: Георг (1890—1947), кароль Грэцыі (1922—1947), Аляксандр (1893—1920), кароль Грэцыі (1917—1920), Алена (1896—1982), замужам за каралём Румыніі Каралем II, Павел (1901—1964), кароль Грэцыі (1947—1964), Ірэна (1904—1974), замужам за Аймонэ, герцагам Аосцкім, Кацярына (1913—2007), замужам за маёрам Рычардам Брэндрэмам.
Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала прабрытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак.
Памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе рэшткі перапахавалі ў каралеўскім магільным склепе Татоі.
Тытулы 1870—1888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская 1888—1913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая 1913—1923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі 1923—1932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія
Крыніцы
Спасылкі
Гл. таксама Спіс мужоў і жонак манархаў Грэцыі
Катэгорыя:Гогенцолерны Катэгорыя:Каралевы грэчаскія Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Грэцыі