Берэнгарыя Кастыльская () ці Берэнгарыя Вялікая () (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай.

Шлюб і дзеці У 1197 годзе Берэнгарыя ажанілася з каралём Леона Альфонса IX, які даводзіўся яе стрыечным дзядзькам. Праз сем гадоў шлюб быў ануляваны Папам Рымскім Інакенціем III з прычыны блізкага сваяцтва. Пасля гэтага Берэнгарыя вярнулася да двара свайго бацькі.

У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей: Элеанора (1199—1210) — памерла ў раннім узросце Фердынанд (1200—1252) — кароль Кастыліі. Быў жанаты з Елізаветай Гогенштаўфен (у Іспаніі яе звалі Беатрысай Швабскай), затым — на Жанне дэ Панцье. Меў пятнаццаць дзяцей Альфонса (1203—1272) — сеньёр дэ Маліна. Быў жанаты некалькі разоў, меў дзевяць дзяцей Берэнгарыя (1204—1237) — замужам за каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам, мела чацвярых дзяцей Канстанцыя (1200 ці 1205—1242) — манашка.

Кіраванне

У 1217 годзе Берэнгарыя, пасля гібелі брата Энрыке Кастыльскага, стала каралевай Кастыліі. Кіравала яна нядоўга, у тым жа годзе перадаўшы карону свайму сыну Фердынанду. Пасля гэтага яна працягвала заставацца яго саветнікам. Як гаворыць«Лацінская хроніка»: «Усе мае намеры і жаданні накіраваны на сушуканне маім сынам усялякага гонару». Берэнгарыя таксама дапамагала сыну здушыць дваранскі мяцеж, а затым арганізавала яго вяселле з высакароднай Беатрысай Швабскай. Таксама яна падтрымлівала цесныя сувязі са сваёй сястрой Бланкай. Менавіта Бланка прапанавала Фердынанду Жанну дэ Панцье ў якасці нявесты, пасля смерці яго першай жонкі.

Літаратура Shadis, Miriam. Berenguela of Castile’s Political Motherhood, 1996 Georges Martin " Régner sans régner. Bérengère de Castille (1214—1246) au miroir de l’historiographie de son temps " Georges Martin " Négociation et diplomatie dans la vie de Bérengère de Castille (1214—1246). La part du facteur générique "

Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Кіраўнікі Кастыліі Катэгорыя:Кіруючыя каралевы Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Кастылія)