Свабода перамяшчэння і выбару месца жыхарства — права чалавека бесперашкодна перамяшчацца па тэрыторыі краіны, выбіраць сваё месца жыхарства і знаходжання, пакідаць краіну і вяртацца ў яе. З'яўляецца адным з асноўных асабістых правоў чалавека і ўключана ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, прынятую Генеральнай Асамблеяй ААН у 1948 годзе. Звычайна гэта свабода ў поўнай меры падаецца толькі грамадзянам краіны, а на перамяшчэнне замежных грамадзян могуць накладвацца розныя абмежаванні.

Гл. таксама Міграцыя насельніцтва Прапіска Мяжа аселасці Свабоды паветранай прасторы

Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Міграцыйнае права