thumb|250px|Дзіцячая тэатральная школа Новы драматычны тэатр — беларускі драматычны тэатр.

Гісторыя Створаны ў 1987 годзе ў Мінску як тэатр-студыя “Дзе-Я?” на чале з рэжысёрам Міколам Труханам. У 1992 годзе атрымаў статус гарадскога тэатра. Станаўленне тэатра «Дзе-Я?» у асноўным звязана са зваротам да беларускай драматургічнай спадчыны. Рэпертуар складалі творы беларускіх пісьменнікаў, арыгінальныя п'есы, створаныя ў тэатры, а таксама лепшыя творы сусветнай літаратуры. Усе спектаклі ішлі па-беларуску.

У 1999 годзе М.Трухан памёр, пасля чаго адбылася змена агульнай канцэпцыі. У 2004 годзе тэатр быў перайменаваны ў Новы драматычны. Цяпер спектаклі ідуць на дзвюх мовах, прычым пераважае руская. З 2007 года галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Дзяніс Нупрэйчык. Некалькі гадоў у будынку працягваўся капітальны рамонт, які завяршыўся ў 2009 годзе.

З 2003 года пры тэатры дзейнічае адзіная ў Беларусі Дзіцячая тэатральная школа.

Падзеі 2020 года

27 кастрычніка 2020 года 12 чалавек (9 акцёраў і 3 супрацоўнікі) тэатра падпісалі ліст пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку. Акцёры, якія падпісалі ліст, адмовіліся выйсці на сцэну ў спектаклі «Бонусны сеанс псіхааналізу».

Кіраўніцтва Мікола Трухан – мастацкі кіраўнік (1992-1999) Дзяніс Нупрэйчык – галоўны рэжысёр (2007-2013) Андрэй Гузій (з 2013)

Гл. таксама Тэатры Мінска

Спасылкі Яшчэ адзін мінскі тэатр пад пагрозай знішчэння? // nashaniva.by 27 кастрычніка 2020 Блог Новага драматычнага тэатра

Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:1987 год у Мінску