Мечыслаў Іванавіч Гіруць (, Шкіландзішкі) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэпублікі Беларусь 13-га склікання.
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у Гродзенскай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (з 1995), лідар фракцыі дэпутатаў-аграрыяў. Намеснік старшыні Аграрнай партыі (з 1995). Падчас канстытуцыйнага крызісу ў лістападзе 1996 года быў у апазіцыі А. Лукашэнкі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, старшыня Гродзенскага рэгіянальнага камітэту.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускай аграрнай партыі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта