Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) ( — ліберальная партыя ў Германіі. Старшыня партыі — Крысціян Лінднер (з 2013).

СвДП уваходзіла ў федэратыўны ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць у правячую кааліцыю з 2009 года па сённяшні дзень (кожны раз як малодшы партнёр адной з двух буйных нямецкіх партый). Такім чынам, яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Зараз прадстаўнікі ФДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.

У Еўрапейскім парламенце СвДП уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў для Еўропы.

Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Тэадор Хойс і Вальтэр Шэель.

Выбары ў Бундэстаг 2013 года Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 года СвДП упершыню не набрала 5% і не атрымала ніводнага месца ў нямецкім парламенце.

Выбары ў Бундэстаг 2017 года Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Бундэстаг Германіі. Агулам СвДП змагла накіраваць у нямецкі заканадаўчы орган 80 чалавек.

Спасылкі

Галоўны ўстаўны ліст СвДП

Катэгорыя:Палітычныя партыі ФРГ Катэгорыя:Ліберальныя партыі