Высо́кі Та́ўэрн () — горны хрыбет у Аўстрыі, у сістэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.
Хрыбет распасціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнер) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы. Восевую зону хрыбта складаюць старажытныя граніты і гнейсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зараснікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клагенфурт.
Паходжанне назвы Нямецкае Hohe Tauern ад ням. — высокі і даіндаеўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара). З’яўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара.
Гл. таксама Нізкі Таўэрн
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горы Аўстрыі