Цяцеркі — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Браслаў-Шаркаўшчына. Цэнтр Цяцеркаўскага сельсавета. За 20 кіламетраў на паўднёвым усходзе ад Браслава, 235 кіламетраў ад Віцебска.
Насельніцтва 243 жыхары, 93 двары (2003)
Інфраструктура Пачатковая школа Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч, беларускі пісьменнік
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Катэгорыя:Цяцеркаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна