Трыпу́тнік (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых.

Апісанне Аднагадовыя ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей куст і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, з суцэльным краем, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка.

Арэал

Адрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца , , , . Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 158 відаў:

Значэнне і прымяненне

Лекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.

Літаратура

Спасылкі Праект «Вся Биология»