Вялі́кія Шчы́тнікі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).
Гісторыя У XIX стагоддзі — цэнтр маёнтка пана Паніквіцкага ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пазначана ў ліку сяленняў Шчытніцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 207 сялянскіх душ.
У 1905 годзе ў маёнтку Шчытнікі Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак (9 двароў, 40 жыхароў); працаваў ветраны млын.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.
Насельніцтва 78 жыхароў (1905) 37 двароў, 156 жыхароў (1921) 215 жыхароў (1959) 190 жыхароў (1970) 38 гаспадарак, 79 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна