Заказа́нка (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе дзяржаўная граніца з Польшчай.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).

Гісторыя Выяўленая археолагамі стаянка за 2 км на поўнач ад вёскі, у даліне р. Заходні Буг, на пясчаных узгорках сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі ў глыбокай старажытнасці.

У пачатку XXстагоддзя вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Побач размяшчаўся аднайменны фальварак (1 будынак, 7 жыхароў).

З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі.

16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .

Насельніцтва 90 жыхароў (1905) 8 двароў, 53 жыхары (1921) 22 двары, 100 жыхароў (1940) 75 жыхароў (1959) 13 гаспадарак, 24 жыхары (1997) 10 гаспадарак, 12 жыхароў (2005)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Наталка Бабіна, беларуская пісьменніца

Славутасці Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку (8—1-е тысячагоддзі да н.э.) —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна