aUI — апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам на базе філасофскай канцэпцыі ўтварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, такім чынам, гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемнае непаразуменне, выкліканае чалавечымі мовамі і іх шматзначнасцю, служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову, у якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні хаця і ствараюцца, але з’яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як «мова прасторы» ці «мова космасу»: a — прастора, космас, U — дух, I — гук. Акрамя гэтага, кожны гук звязаны з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, што вымаўляецца шляхам сціскання губ адна з адной, абазначае разам і абазначаецца дзвюма кропкамі, злучанымі лініяй.

Мова была створана, каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Меркавалася, што яна стане інструментам, які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы настолькі відавочнай, што яна прыгодная для зносінаў з іншапланецянамі. Уэйлгарт хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў, дазволіла б іншапланецянам зразумець ход чалавечых думак.

Фанетыка і базавыя паняцці

Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Сярод фанем 23 галосныя: 7 кароткіх (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) — і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w). Вызначэнне Гучанне Значэнне Адлюстраванне a [a] прастора круг e [e] рух спіраль i [i] святло u [u] чалавек, асоба ногі o [o] жыццё лісток y [y] адмаўленне q [œ]? умова A [a:] час E [e:] матэрыя I [i:] гук U [u:] дух, свядомасць O [o:] адчуванне a* [ã] 1 e* [ë] 2 i* [ĩ] 3 u* [ũ] 4 o* [õ] 5 A* [ã*] 6 E* [ë*] 7 I* [ĩ] 8 U* [ű*] 9 Y* [ÿ] 10 b [b] 0 c [c] існаванне, быццё, сутнасць d [d] скрозь, праз, у сэнсе f [f] гэты g [g] унутры акружнасць з кропкай унутры h [h] пытанне j [ʒ] роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць k [k] зверху l [l] акружнасць, цыкл m [m] якасць n [n] колькасць, множны лік p [p] да, раней r [r] станоўчы s [s] рэч t [t] у кірунку да стрэлка направа v [v] актыўнасць маланка w [w] магутнасць, улада, уплыў x [w] адносіны z [z] частка

Лексіка

Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў: Слова Сэнс Дэкампазіцыя kU бог вышэйшы дух kna-u анёл вельмі высока нябесны чалавек yrkU Сатана не станоўчы вышэйшы дух os жывёла жывая рэч bos свойская жывёла разам жывая рэч waubos сабака уплыў прасторы чалавек разам жывая рэч bo*zvos кот разам пяць частак актыўная жывая рэч ukbos конь чалавек зверху разам жывая рэч ko*zvos леў зверху пяць частак актыўная жывая рэч kEos птушка паветраная жывёла — верхняя матэрыя жывая рэч jEos рыба гарызантальная матэрыяльная жывая рэч tok дрэва напрамак жыцця ўверх ot фрукт жыццёвы напрамак nakot яблык шмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак jEn вада вадкасць множнасць — гарызантальная матэрыя множнасць jE вадкасць гарызантальная матэрыя kE паветра верхняя матэрыя iE агонь светлавая матэрыя iEv спальванне уздзеянне агню — светлавая матэрыя ўздзеянне wE камень моцная матэрыя a*ki сонца першая зорка — першае верхняе святло e*ki месяц другая зорка — другое верхняе святло ki зорка верхняе святло jEged лодка вадкасны аўтамабіль — гарызантальная матэрыя ўнутры рух праз (da)ged аўтамабіль (праз прастору) унутры рух праз kEget самалёт паветраны аўтамабіль — верхняя матэрыя ўнутры рух праз uga дом чалавек унутры прастора e*i-krE золата жоўтая верхняя станоўчая матэрыя — другі свет верхняя станоўчая матэрыя wrE жалеза моцна станоўчая матэрыя Ez-a* вадарод матэрыяльная частка адзін okEz кісларод жыццёвая верхняя матэрыяльная частка iOv зрок святло адчуванне дзея IOv слых гук адчуванне дзея iOz вока святло адчуванне частка IOz вуха гук адчуванне частка bo* рука разам пяць yk-bo* нага ніжняя рука — не верх разам пяць kUg галава верх усведамленне ўнутры kogz шыя верх жыццё ўнутры частка ogta рот жыццё ўнутры кірунак прастора kEmOz нос верх матэрыя якасць адчуваючая частка gOz язык унутры адчуваючая частка odzEvz зуб жыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка dov харчаванне скрозь жыццё дзеянне jEv піццё вадкасць дзея — гарызантальная матэрыя дзея av хада прасторавая дзея tev прыход кірунак рух дзея nam вялікі шмат прасторы якасць yna маленькі няма шмат прасторы a*nam доўгі першага шмат прасторы якасць dam шырокі праз прастору якасць rUm добры станоўчага духа якасць ya нідзе няма прасторы yA ніколі няма часу yr не!, адмоўны няма станоўчага yc адсутнічае няма існавання yg па-за, звонку yk знізу, унізе не зверху Y*n нішто ноль колькасць yn мала не шмат yv жаночы, пасіўны не актыўны fu я гэты чалавек fnu мы гэтыя шмат людзей fa тут гэта месца ifa там не гэта месца fE гэта гэтая матэрыя pfE то перад гэтай матэрыяй bu ты разам чалавек bnu вы разам шмат чалавек vu ён, мужчына актыўны чалавек yvu яна жанчына не актыўны чалавек bim белы разам святло якасць ybim чорны няма разам святло якасць a*im чырвоны першая якасць святла e*im жоўты другая якасць святла i*im зялёны трэцяя якасць святла u*im сіні чацвёртая якасць святла o*im фіялетавы пятая якасць святла

Прыклад тэксту

Працэс перакладу на гэтую мову выпадковага тэксту, выкарыстоўваючы схему SVO:

Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым.

Слова «сюжэт» магчыма замяніць на «гісторыя». Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як «часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне». Гэта будзе «A-uode-i» (дэфісы выкарыстаны дзеля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца «рэч» дзеля вызначэння гэтага як назоўніка. Падзелены — відавочна pbc-zv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разам быццё — частка дзея). У канцы трэба дадаць «якасць», таму што такім сюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. «На тры часткі» — проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем «выказнік». Вынік: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. «Распавядаецца» — дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека, nAo-vu. Атрымліваецца nAo-vu t Uiv. Як бачна, у дадзеным выпадку t — нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст:

A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z

Гл. таксама

Апрыёрная мова Алігасінтэтычная мова

Спасылкі The "Language of Space"

Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Апрыёрныя мовы Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі