Філіп ( або ; нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013 года.
Біяграфія З бельгійскай галіны Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, старэйшы сын караля бельгійцаў Альберта II і каралевы Паолы.
Філіп быў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест традыцыйнай дамашняй адукацыі. Па заканчэнні школы працягваў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі Бельгіі, якую скончыў у 1981 годзе.
Пасля непрацяглай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта.
Мае кваліфікацыю лётчыка-знішчальніка (1982) і парашутыста-дэсантніка, у 2004 годзе атрымаў ліцэнзію пілота грамадзянскага верталёта. Генерал ВПС, сухапутных сіл і адмірал ВМСТАСС. Філіп (кароль бельгійцаў).
У 1993—2013 гадах меў тытул герцага Брабанцкага, спадчынніка стальца.
У 1994—2013 гадах быў сенатарам (па праве).
Сям’я і дзеці 4 снежня 1999 года Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, станам на 2024 год яны маюць чацвярых дзяцей: прынцэса Елізавета Тэрэза Марыя Алена (нар. 25 кастрычніка 2001 года); прынц Габрыэль Бадуэн Карл Марыя (нар. 20 жніўня 2003 года); прынц Эмануэль Леапольд Гіём Франсуа Марыя (нар. 4 кастрычніка 2005 года); прынцэса Элеанора Фабіёла Вікторыя Ганна Марыя (нар. 16 красавіка 2008 года).
Уключэнне імя Дзевы Марыі як аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс — традыцыя каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў.
Грамадская дзейнасць У 1998 годзе заснаваў фонд свайго імя, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных грамад Бельгіі.
Ганаровы старшыня Бельгійскай службы міжнароднага гандлю.
У 2002 годзе стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэтаHet Nieuwsblad: Eredoctoraat Prins Filip Het Nieuwsblad, 05 feb 2002..
З 2004 года на працягу некалькіх гадоў быў ганаровым членам Рымскага клуба (міжнародная няўрадавая арганізацыя па вывучэнні глабальных праблем сучаснасці, у тым ліку звязаных з экалогіяй).
Узнагароды 1990 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда (Бельгія) 1993 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насаў (Нідэрланды) 1994 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вызваліцель Сан Марціна (Аргенціна) 1994 — Вышэйшы ордэн Хрызантэмы (Японія) 1995 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна рыцараў Святой Труны Гасподняй у Іерусаліме 1996 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Кондара Андаў (Балівія) 1997 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Авіса (Партугалія) 1998 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад ФРГ» 1998 — Кавалер Вялікага крыжа Пашаны і Набожнасці Суверэннага Ваеннага ордэна гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаскага і Мальтыйскага 1999 — Кавалер ордэна Насаўскага Залатога Льва (Люксембург) 2000 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі (Іспанія) 2001 — Кавалер ордэна Серафімаў (Швецыя) 2002 — Кавалер ордэна Слана (Данія) 2003 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа (Нарвегія) 2004 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Белай ружы (Фінляндыя) 2004 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі» (Польшча) 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Пашаны (Грэцыя) 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Хрыста (Партугалія)
Крыніцы
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Серафімаў Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Бельгіі Катэгорыя:Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя