Іван Вішнявецкі (, Вішнявец — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх.

Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Трымаў Эйшышскае, Варнянскае (абодва з 1533), Прапойскае, Чачэрскае (з 1536), Канеўскае і Чаркаскае (з 1541) староствы.

Біяграфія Сын Міхаіла Збаражскага і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.

Разам з бацькам і братам у 1512 годзе ў пераможнай бітве з крымска-татарскай ардам пад Лапушнам.

Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча, другі — з Магдаленай Бранковіч. Меў сыноў Змітра, Жыгімонта, Андрэя і Канстанціна, а таксама дачку Кацярыну.

Літаратура

Іван Міхайлавіч Катэгорыя:Старосты чаркаскія Катэгорыя:Старосты канеўскія Катэгорыя:Старосты прапойскія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Старосты варнянскія Катэгорыя:Старосты эйшышскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Збаражскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Цярнопальскай вобласці