Вялікае Княства Рускае — феадальная дзяржава са сталіцай у Полацку, якая існавала з верасня 1432 па лета 1435 года, і займала Полацкую, Віцебскую, Смаленскую землі, а таксама ўсю Украіну ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў межах першай чвэрці 15 ст. Утварылася пад кіраўніцтвам дэтранізаванага вялікага князя Свідрыгайлы ў выніку выбуху грамадзянскай вайны ў ВКЛ і завастрэння ўнутрыдзяржаўнага канфесійнага канфлікту. Палітычная ўлада ў княстве належала пераважна да праваслаўных феадалаў. Княства намінальна спыніла сваё існаванне пасля ваеннага паражэння Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам (1435).
Гл. таксама Прывілей, 1432 Троцкі прывілей, 1434.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1432 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1435 годзе