Гагаузы — народ, які жыве галоўным чынам на поўдні Малдовы (гл.Гагаузія) і ў сумежных раёнах Украіны і ў невялікай колькасці ў Запарожскай вобласці, а таксама ў Расіі і Румыніі. Агульная колькасць каля 200 тыс. чал.
Гавораць на гагаузскай мове. Вернікі - праваслаўныя. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, працуюць у прамысловасці. Сучасная матэрыяльная і духоўная культура гагаузаў блізкая да культуры навакольнага насельніцтва.
Спасылкі
Катэгорыя:Гагаузы Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Народы Малдовы Катэгорыя:Народы Украіны Катэгорыя:Цюркі-хрысціяне Катэгорыя:Гагаузія