Зяновічы або Дэспаты-Зяновічы — вялікалітоўскі арыстакратычны род, у XV—XVII ст. займалі дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і былі буйнымі землеўладальнікамі. Герба ўласнага «Дэспат». Прыдомак «Дэспат» з'явіўся ў канцы XVII ст., разам з паданнем пра паходжанне Зяновічаў ад сербскіх дэспатаў.
Паходжанне Паданне канца XVII ст. звязвае паходжанне Зяновічаў з сербскім дэспатам, уцёклым ад асманаў у Вялікае Княства Літоўскае ў канцы XІV ст. Першы вядомы прадстаўнік роду ў ВКЛ — Братоша, згадваецца з 1370-х гадоў як баярын з рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча.
Літаратура Барэйша Ю. Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Брáташычаў-Зяновічаў. — Мінск: «Энэргапрэс», 2025. — 408 с., іл. ISBN 978-985-7298-77-8