Прылу́кі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне, за 14 км на поўдзень ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная мяжа з Польшчай.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).
Гісторыя Выўленыя археолагамі стаянкі эпохі мезаліту (8—5-е тысячагоддзі да н.э.), неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) за 2 км на поўдзень ад вёскі сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XVI стагоддзя як уласнасць казны ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе сяло Прылукі — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве і павеце Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскае ўладанне. Сяляне мелі 43 валокі, плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, павінны былі апрацоўваць гаспадарскую зямлю (з кожнай валокі трэба было адпрацаваць на ёй 2 дні ў тыдзень і 4 дні летам).
18 кастрычніка 1669 года Міхал Вішнявецкі падараваў езуітам участак зямлі ў вёсцы «для распаўсюджвання Божай хвалы і рымска-каталіцкай веры». З 1682 года ўласнасць Хайноўскага, Даніловіча, Кулеша, з 1721 года — крайчага Берасцейскага ваяводства К. Басяцкага. У 1734 годзе 3 валокі зямлі належалі Прэйсу.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе мясцовыя жыхары пабудавалі праваслаўную драўляную царкву са званіцай, прыхаджан было 2 702 чалавек з 6 вёсак. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа (24 вучні). У 1876 годзе вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1886 годзе народнае вучылішча (навучаліся 37 хлопчыкаў), карчма. У 1890 годзе сялянам Прылуцкага сельскагаспадарчага таварыства належалі 1393,5 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. Працавала шкіпінарня. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 21 жыхара; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.
16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .
Насельніцтва 329 мужчын і 376 жанчын (1868) 242 двары, 1362 жыхары (1876) 76 двароў, 836 жыхароў (1886) 221 двор, 1307 жыхароў (1897) 1459 жыхароў (1905) 61 двор, 383 жыхары (1921) 178 двароў, 664 жыхары (1940) 612 жыхароў (1959) 601 жыхар (1970) 200 гаспадарак, 486 жыхароў (1997) 182 гаспадаркі, 496 жыхароў (2005)
Славутасці
Свята-Пакроўская царква (1867) — Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку (8—2-е тысячагоддзi да н.э.), за 2 км на поўдзень, на правым беразе р. Заходні Буг — Брацкая магіла (1941) —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна