Стра́дзеч. Сустракаецца таксама варыянт Стра́дзічы, мн.. Ко́дань, ж. (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 23 км на поўдзень ад Брэста, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на ўсходзе — рака Спанаўка (прыток Заходняга Буга) і меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная мяжа з Польшчай.

Гісторыя Выяўленая археолагамі за 1 км на поўнач ад вёскі стаянка позняга неаліту і перыяду сярэдняй бронзы сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. У XVI стагоддзі вёска вядома як сяло Страдча — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 годзе ў складзе маёнтка Колпін, уладальніцай якога была пані Сапежына. У 1884 годзе на сродкі ўрада і прыхаджан пабудавана драўляная царква са званіцай (архітэктар А. РэмерБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892). Прыхаджан налічвалася 1 648 чалавек з вёсак Страдзеч, Дурычы, Белагоры. У 1886 годзе працавалі царкоўна-прыходскя школа, карчма. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло (1090 жыхароў), фальварак (17 жыхароў) І. Хадароўскага і чыгуначная станцыя Страдзеч (20 жыхароў) у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У вёсцы размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці, прыёмна пакой сельскага ўрача.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1940 годзе цэнтр Страдзецкага сельсавета. У 1954 годзе ён аднесены да Дамачаўскага раёна і перайменаваны ў Дурыцкі сельсавет. У 1956 годзе адышоў да Брэсцкага раёна.

У 1940 годзе дзейнічалі 7-гадовая школа, ветраны млын. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія акупанты восенню 1943 года спалілі 212 двароў, загубілі 92 жыхара; 22 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дурыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Да 21 снежня 2007 года ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета,

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .

Насельніцтва 277 жанчын (1866) 69 двароў, 619 жыхароў (1886) 142 двары, 986 жыхароў (1897) 119 двароў, 807 жыхароў (1921) 280 двароў, 1500 жыхароў (1940) 1375 жыхароў (1959) 1547 жыхароў (1970) 450 гаспадарак, 1422 жыхары (1997) 431 гаспадарка, 160 жыхароў (2005)

Інфраструктура Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «За мір»; сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, бібліятэка.

Славутасці

Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі (1990) Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку (5—2 тысячагоддзi да н.э.), за 1 км на поўнач, урочышча Субоцін — Брацкая магіла (1944) —

Вядомыя асобы Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук (нар. 1990) — оперная спявачка Мікалай Емяльянавіч Заяц (1943—2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993).

Літаратура

Спасылкі

Вёска Страдзеч на карце раёна Царква Святой Сафіі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна