Бара́ціна (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 27 жыхароў, 14 гаспадарак (2005).
Назва З-пад Горадні (Азёры) фіксавалася прозвішча Баратовіч, з Горадні было Баратэвіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-GQW5-K?i=762&cat=1046887https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-6WXP-G?i=59&cat=1046002 У 18 ст. фіксаваліся старыя літоўскія Барат (Уцяна), патранімічнае Баратэнас (Гелваны).https://www.epaveldas.lt/preview?id=669%2F1%2F131https://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F11 Ёсць латышскае Baratshttps://uzvardi.lv/surname/748148.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У пісьмовых крыніцах Бараціна ўпамінаецца пад 1567 года як вёска, шляхціч якой Васіль Тумінскі выставіў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна. У 1623 годзе фальварак і вёска Бараціна ўваходзілі ў склад маёнтка Ішкалдзь, з'яўляўся ўласнасцю біржанскай лініі РадзівілаўВасіль Дубейка. Нашы вёскі // Газета «Наш край», 4 жніўня 1993.
Пад уладай Расійскай імперыі З канца XVIII ст. ў складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 годзе — хутар у Востраўскай воласці Навагрудскага павета. У 1909 годзе засценак.
Найноўшы час З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай, са снежня 1925 года Вольнаўскай гміне Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет).
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 1 двор, 8 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 7 двароў, 27 жыхароў. 1925 — 20 двароў, 97 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 27 жыхароў, 14 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна