Павел Сцяпанавіч Нахімаў (23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802, с. Гарадок, Вяземскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер Смаленская вобласць) — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855, , , Расійская імперыя) — рускі адмірал.

Біяграфія У 1813 годзе падаў заяву ў Марскі кадэцкі корпус, але з-за недахопу месцаў паступіў туды толькі праз 2 гады. З мая па верасень 1817 года разам з іншымі кадэтамі, сярод якіх былі У. І. Даль, П. М. Навасільцаў і А. П. Рыкачаў, Павел Сцяпанавіч хадзіў у плаванне на брыгу «Фенікс». Карабель заходзіў у Стакгольм, Капенгаген, Карлскруну.

1818 — пад камандаваннем Лазарава М. П. здзейсніў у 1822—1825 гг. кругасветнае плаванне на фрэгаце «Крэйсер». Падчас плавання атрымаў званне лейтэнанта.

1827 — вызначыўся ў Наварынскай бітве, камандаваў батарэяй на лінейным караблі «Азоў» пад камандаваннем Лазарава М. П. ў складзе эскадры адмірала Л. П. Гейдэна; за поспехі ў бітве быў узнагароджаны 21 снежня 1827 года ордэнам св. Георгія IV класа за № 4141 і атрымаў званне капітан-лейтэнанта.

1828 — ўступіў у камандаванне карвета «Наварын», трафейным турэцкім караблём, які насіў раней імя «Насабіх Сабах». У час руска-турэцкай вайны 1828-29, камандуючы Карветам, у складзе рускай эскадры блакаваў Дарданелы.

З 1830, пасля вяртання ў Кранштат, нясе службу на Балтыцы, працягваючы камандаваць караблём «Наварын».

1831 — прызначаны камандзірам фрэгата «Палада».

З 1834 служыў у Чарнаморскім флоце, камандзірам лінейнага карабля «Сілістрыя».

1845 — званне контр-адмірала, прызначаны камандзірам брыгады караблёў.

1852 — віцэ-адмірал, прызначаны начальнікам флоцкай дывізіі.

28 чэрвеня (10 ліпеня) 1855 года, падчас аднаго з аб’ездаў перадавых ўмацаванняў быў смяротна паранены куляй у галаву на Малахавым кургане. Памёр 30 чэрвеня 1855 года. Пахаваны ў склепе Уладзімірскага сабора ў г. Севастопалі.

Спасылкі

Катэгорыя:Флатаводцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Адміралы Расійскай імперыі Катэгорыя:Военачальнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829 Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вяземскім раёне (Смаленская вобласць)