Ястрамбе́ль (, ) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавіч, пры рацэ Мышанка.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядомы з XVI стагоддзя як паселішча Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Упамінаецца ў 1507 г. як уладанне Пятра Дарагастайскага, а ў 1567 г. — як уладанне Андрэя Падарэўскага, які са сваіх маёнткаў выстаўляў «12 коней збройна». Пад 1577 года упамінаецца ў актах Берасцейскага гродскага суда.
У 1663 г. (у дарчым запісу дэрпцкага падкаморыя Яна Гераніма Рдултоўскага і яго жонкі Сусаны) маёнткам Ястрамбель стаў валодаць іх сын Міхал Ян Рдултоўскі, а пазней яго нашчадкі па мужчынскай лініі.
Па тэстаменту новагародскага суддзі Антонія Рдултоўскага ад 1768 г. маёнтак перайшоў у валоданне яго сыноў — Яўхіма Рдултоўскага і новагародскага харужага Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791). Неўзабаве 21 красавіка 1768 г. частку маёнтка прадалі Францу Ябланеўскаму. У 1776 г. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) разам са сваёй жонкай Канстанцыяй запісалі фундуш мясцовай ястрамбельскай царкве. Ад Яна Хрызастома маёнтак перайшоў у валоданне яго сына — Казіміра Рдултоўскага.
Пад уладай Расійскай імперыі У 1840 г. у Ястрамбелі была пабудавана драўляная царква Святога Мікалая Цудатворца. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны зямлі (лес і 2388 дзесяціны пашні).
Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю. Да Міхала ў Ястрамбель частка заязджаў яго родны брат Эдвард Катлубай (1822—1879), які часта працаваў у архіве Радзівілаў у нясвіжскім палацы і выдаў пасля ў 1854 г. у Вільні кнігу «Нясвіжская галерэя Радзівілаўскіх партрэтаў».
У 1864 г. маёнтак і палац перайшлі па спадчыне да сына Міхала Катлубая — адстаўнога паручніка Генрыка Катлубая (1829 г. нар.), які быў жанаты з Ізабелай Антонаўнай Мацкевіч. Пры Генрыку Катлубаю яго зямельныя валоданні ў вёсцы Ястрамбель налічвалі толькі 2763 дзесяціны, бо ў выніку сялянскай рэформы (1861) у Расійскай Імперыі вызваленыя ад прыгону сяляне атрымалі частку зямлі маёнтка Ястрамбель. У 1897 г. у Ястрамбелі Катлубаі пабудавалі шыкоўны палац, знешні выгляд якога застаўся амаль нязменым да нашага часу.
З 1878 года працавала школа чаравічнага рамяства. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў каля 1,5 тыс. вернікаў, царкве належала каля 40 дзесяцін зямлі (у тым ліку 17 дзесяцін ворыва). У 1886 годзе сяло — цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царква. Побач знаходзіліся сядзіба, дзе працаваў вінакурны завод, пейзажны парк, сад, сажалка.
Паводле перапісу 1897 годзе ў сяле дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, валасное праўленне, пабудавана новая сядзіба. На пачатку XX ст. працавала школа граматы.
Найноўшы час Пасля смерці Генрыка Катлубая маёнткам кіравала яго жонка Ізабела і толькі ў 1911 г. зямля маёнтка была падзелена роўнымі часткамі (па 1184 дзесяціны) паміж дзецьмі Генрыка і Ізабелы — Эдвардам і Міхалам Катлубаямі.
Апошнім уласнікам маёнтка Ястрамбель быў Зыгмунт Катлубай (1885—1940), выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта і юрыст.
З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. Зямля і палац Катлубаяў у Ястрамбелі былі нацыяналізаваны.
З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 15 двароў, каля 80 жыхароў. 1897 — 39 двароў, 229 жыхароў. XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 54 двары, 261 жыхар, у маёнтку — 1 двор, 28 жыхароў. 1921 — 31 дом, 161 жыхар, у маёнтку — 6 дамоў, 82 жыхары. 1939 — 366 жыхароў. 1959 — 498 жыхароў. 1970 — 496 жыхароў. 1998 — 165 двароў, 376 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 384 жыхары, 155 гаспадарак.
Інфраструктура У вёсцы знаходзяцца магазін, школа-інтэрнат, музей Кабушкіна.
Славутасці Палацава-паркавы комплекс Катлубаяў (канец XIX ст.; уключае мураваны сядзібны дом, парк, садЯстрембельская ўсадьба // ). Вінакурня
Страчаная спадчына Капліца
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя:Дарагастайскія Катэгорыя:Рдултоўскія