Беларускі настаўніцкі саюз — прафесіянальна-палітычная арганізацыя беларускіх настаўнікаў. Дзейнічаў у 1907 г. Заснаваны на ўстаноўчым з'ездзе ў Вільні 25 сакавіка 1907 г.
Мэты Ставіў мэту рэарганізацыю сістэмы асветы на шырокіх дэмакратычных асновах для ўздыму грамадзянскай самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы; адмену саслоўных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу школьнай справы ў распараджэнне дэмакратычна выбраных настаўніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясцовага самакіравання; перавод пачатковага навучання на беларускую мову (пры захаванні вывучэння рускай і іншых мясцовых моў); увядзенне беларускай і іншых мясцовых моў у праграмы настаўніцкіх семінарый; паляпшэнне матэрыяльнага і культурнага становішча настаўнікаў.
Дзейнасць У верасні 1907 г. была створана група саюза ў Віленскім павеце. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907, саюз не змог разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне.
Адноўлены намаганнямі І. Луцкевіча ў час 1-й сусветнай вайны, але забаронены германскімі акупацыйнымі ўладамі.
Літаратура Дзве даты // Звязда. — № 95 (26959). — 25 мая 2011. — С. 6. Рудовіч, С. С. Беларускі настаўніцкі саюз / С. С. Рудовіч // . — С. 451. Рудовіч, С. С. Беларускія настаўніцкія саюзы / С. С. Рудовіч // — С. 461. Устав Белорусского учительского союза. — [Б. м.], 1907.
Катэгорыя:Арганізацыі Вільні Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1907 годзе Катэгорыя:1907 год у Вільні