Глыбакаводны жолаб або акіянічны жолаб — глыбокая і доўгая ўпадзіна на дне акіяна — 5000-7000 метраў і болей. Утвараецца працісканнем адной пліты акіянічнай кары пад другую пліту акіянічнай або кантынентальнай кары (сыходжанне пліт). Геалагічна акіянічныя жалабы ёсць сучаснымі геасінклінальнымі структурамі.Даныя з ВСЭ З гэтай прычыны раёны жалабоў часта бываюць эпіцэнтрамі землетрасенняў, а іх дно асновай многіх вулканаў.
Акіянічныя жалабы ёсць ва ўсіх акіянах, самыя глыбокія — у Ціхім, дзе і знаходзіцца самая глыбокая кропка Зямлі ў Марыянскай упадзіне. Па розных даных, глыбіня Марыянскага жолаба — 10911 м, 11022 м або блізкіх значэнняў. Перуанскі Чылійскі жолаб — самы доўгі ў свеце, каля 5900 км.
Найбольш вядомыя жалабы Марыянскі жолаб Жолаб Тонга Бугенвільскі жолаб
Спасылкі БСЭ. Желоба глубоководные океанические
Катэгорыя:Акіянічныя ўпадзіны Катэгорыя:Тэктоніка пліт