thumb|справа|Каралы Вялікага бар'ернага рыфа, Аўстралія

Каралавыя рыфы — вапнавыя геалагічныя структуры, утвораныя каланіяльнымі каралавымі паліпамі і некаторымі відамі водарасцей, якія ўмеюць здабываць вапну з марской вады («біагермы»). Утвараюцца на плыткаводдзі ў трапічных морах. Агульная плошча каралавых рыфаў у свеце перавышае 27 млн км². Размяшчаюцца ў асноўным у морах басейнаў Ціхага і Індыйскага акіянаў. Каля траціны каралавых рыфаў свету ўжо знішчана. Пры існуючай тэндэнцыі некаторыя рыфы будуць знішчаны да 2030 года.

Адной з найбольш распаўсюджаных і малавывучаных праблем каралавых рыфаў з'яўляецца іх абясколерванне. Пашкоджаныя каралы высяляюць зоаксантэлы (сімбіятычныя водарасці), якія надаюць ім яркую афарбоўку. У выніку на калоніях утвараюцца бялявыя ўчасткі. Гэтыя ўчасткі, аднак, не цалкам пазбаўленыя водарасцей. У некаторых выпадках магчыма частковае аднаўленне або з'яўленне новых відаў зоаксантэл. Усталявана, аднак, што абясколераныя калоніі не растуць і лягчэй руйнуюцца хвалевай дзейнасцю.

Умовы фарміравання тэмпературныя

Асноўная маса каралавых рыфаў размяшчаецца ў зоне, дзе тэмпература самога халоднага месяца ў годзе не апускаецца ніжэй за 18 °C. Як правіла, раптоўнае падзенне тэмпературы ніжэй 16 °C выклікае масавую гібель каралаў.

глыбіня

Аптымальная глыбіня для росту каралавых рыфаў складае 10-20 метраў.

салёнасць вады

Класіфікацыя берагавыя рыфы бар'ерныя рыфы атолы унутрылагунныя рыфы

Турызм Каралавыя рыфы Чырвонага мора, Карыбскага басейна і паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі даўно сталі турыстычнай мекай і крыніцай заробку для мясцовага насельніцтва.

Значэнне для чалавека Некаторыя насельнікі каралавых рыфаў забяспечваюць чалавека найкаштоўнымі лекамі. Гэтак, выцяжка з асцыдзій шырока ўжываецца ў барацьбе з віруснымі інфекцыямі, а з рэчыва, якое абараняе паліпы ад Сонца, вырабляюць прэпарат для лячэння раку скуры.

Спасылкі Биологи составили список коралловых рифов-"смертников"

Катэгорыя:Біёмы Катэгорыя:Акіяналогія