Палац Торэ-Талье () — палац пачатку XVII стагоддзя ў стылі севільскага барока размешчаны па адрасе вуліца Укаялі 363 у цэнтры Лімы. У цяперашні час з'яўляецца штаб-кватэрай Міністэрства замежных спраў Перу.
Палац быў пабудаваны ў 1735 донам Хасэ Талье і Брахіа, маркізам дэ Торэ Талье, казначэем іспанскага каралеўскага флоту. У 1954—1956 гадах была праведзена капітальная рэканструкцыя палаца пад кіраўніцтвам архітэктара Андрэса Боера.
Галоўны асіметрычны фасад будынка выглядае яскрава і гарманічна, першы паверх абліцаваны каменем, другі пакрыты тынкоўкай, большасць матэрыялаў выкарыстаных пры будаўніцтве былі прывезены з Іспаніі, Панамы і цэнтральнай Амерыкі. Разьбяны порцік палаца увенчаны гербам роду Торэ Талье. Знешні і ўнутраны стыль палаца ўяўляе сабой тыповае севільскае барока з істотным уплывам андалускага мудэхара.
У палацы 14 пакояў, сталовая, кухня, невялікая капліца упрыгожаная золатам і элегантны салон упрыгожаны люстэркамі і цікавай дэкаратыўнай столевай пліткай іспанска-маўрытанскага стылю. У асноўнай зале палаца знаходзяцца два партрэты, маркіза Торэ Талье і яго жонкі.
Перуанскі ўрад набыў палац 27 чэрвеня 1918 года за 320000 соляў, і перадаў яго для выкарыстання МЗС краіны.
Літаратура Colección «Documental del Perú», Departamento de Lima, Volumen XV, Tercera Edición, abril de 1973, EL PALACIO DE TORRE TAGLE. La Mansión más lujosa de Lima, páginas 16-19. «ITINERARIOS DE LIMA» por Héctor Velarde, Patronato de Lima, Segunda Edición, 1990, páginas 66-69. GUIDE TO PERU, Handbook for travelers, 6th. Edition, by Gonzalo de Reparaz Ruiz, Ediciones de Arte Rep, Lima — Perú, Libro editado en idioma inglés por el Fondo de Promoción Turística del Perú — FOPTUR, páginas 111—112''.
Спасылкі Афіцыйны сайт Міністэрствы замежных спраў Перу Гісторыя палаца Торэ Талье
Катэгорыя:Палацы Перу Катэгорыя:Ліма