Нацыянальны універсітэт Сан-Маркас ((, UNMSM) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Ліма, Перу, найстарэйшы ва ўсёй Амерыцы«Foundation of the University of Lima». National University of San Marcos. Accessed August 22, 2009.. Заснаваны 12 мая 1551 года дэкрэтам іспанскага караля Карласа I на базе манастырскай школы Дамініканскага ордэна, якая насіла імя св. Марка.

Сталічны універсітэт Лімы лічыцца самай прэстыжнай і паважанай вышэйшай навучальнай установай у Перу і з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны. Ва ўніверсітэце вучыліся многія ўплывовыя перуанскія і лацінаамерыканскія мысляры, навукоўцы, палітыкі і пісьменнікі. Гістарычна ўніверсітэт таксама атрымаў вядомасць як цэнтр студэнцкай актыўнасці.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць 20 факультэтаў і 58 кафедраў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў. Большасць факультэтаў і даследчых інстытутаў размешчаны ва ўніверсітэцкім гарадку - вялікім кампусе на заходняй ўскраіне Лімы. Ва ўніверсітэце вучацца каля 40 тыс. студэнтаў і 4 тыс. аспірантаў.

Пры ўніверсітэце дзейнічаюць шэраг дзяржаўных устаноў (такіх, як «Культурны цэнтр Сан-Маркас» і «Музей натуральнай гісторыі»), а таксама (з 1924) футбольны клуб «Універсітарыа».

Вядомыя выпускнікі Сэсар Вальеха, перуанскі паэт Марыа Варгас Льёса, перуана-іспанскі пісьменнік

Спасылкі

Сайт Універсітэта Сан-Маркаса

Катэгорыя:Універсітэты Перу